Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, вікіфікацыя
Радок 46:
Віленская духоўная акадэмія падпарадкоўвалася Пецярбургскай [[Рымска-каталіцкая духоўная калегія|Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі]] і [[Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі|міністру ўнутраных спраў]], непасрэдна яе апякаў віленскі [[Ардынарый|біскуп-ардынарый]]. Праіснавала акадэмія ў Вільні толькі некалькі гадоў, ужо ў 1842 годзе, паводле хадайніцтва міністра ўнутраных спраў [[Леў Аляксеевіч Пяроўскі|Л. А. Пяроўскага]], яна пераведзена ў Санкт-Пецярбург. Асяроддзе міністра імкнулася адмежаваць будучых царкоўных дзеячаў ад уплыву Вільні, дзе абстаноўка пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]] не спрыяла чаканаму свецкай уладай выхаванню духавенства. Студэнты Віленскай Акадэміі пераехалі ў Пецярбург у канцы верасня 1842 года. Апошняе пасяджэнне адміністрацыі Віленскай акадэміі адбылося 20 кастрычніка 1842 года, а ўжо 16 лістапада 1842 года айцец-рэктар [[Ігнацы Галавінскі]] правёў у Санкт-Пецярбургу пасяджэнне адміністрацыі новай Акадэміі<ref name="Мариан Радван">[http://www.cathseminary.ru/history/1842-1917 Мариан Радван «Римско-католические духовные заведения Санкт-Петербурга в XIX веке (1842—1917 гг.)»]{{ref-ru|}}</ref>.
 
Спачатку акадэмія месцілася ў Пецярбургу ў доме паміж Іванаўскай і Гразкай вуліцамі, нанятым у купца Лакотнікава. На патрэбы Акадэміі за суму ў 72.000 рублёў і 48 капеек быў куплены будынак былой Расійскай Акадэміі па 1-й лініі [[Васільеўскі востраў|Васільеўскага вострава]]<ref>[https://walkspb.ru/zd/1lin52.html здание Российской академии (1-я линия ВО, 52)]{{ref-ru|}} // Прогулки по Санкт-Петербургу</ref>. Архітэктар {{нп3|Мейер,Хрысціян ХристианПіліпавіч ФилипповичМеер|Х. П. Меер|ru|Мейер, Христиан Филиппович}} перапланаваў і дабудаваў на паверх галоўны будынак, па-новым аформіў інтэр’еры, а таксама ўзвёў з двара прыбудову для [[Капліца|капліцы]]<ref>[http://encspb.ru/object/2804677951?lc=ru Каплица св. ИОАННА КАНТИЯ при Императорской Римско-католической Духовной академии]{{ref-ru|}} // Энциклопедия Санкт-Петербурга</ref>. Перабудова будынка была скончаная ў 1844 годзе і яго асвячэнне 22 чэрвеня 1844 года здзейсніў біскуп [[Казімір Дмахоўскі]]. 18 снежня 1844 года Акадэмію наведаў Мікалай I, уганараваў назвай «'''Імператарская'''» і падначаліў ёй усе каталіцкія духоўныя семінарыі ў імперыі, а таксама вызначыў штогадовы бюджэт памерам у 40.150 рублёў.
 
Перанос Акадэміі з Вільні ў Пецярбург быў зроблены без узгаднення з [[Святы Прастол|Апостальскай Сталіцай]], таму яе існаванне выклікала там моцную занепакоенасць на працягу шэрагу гадоў, да таго часу, пакуль біскуп-ардынарый не атрымаў у адназначнай форме, у рамках {{нп3|КонкордатКанкардат 1847 года|канкардату|ru|Конкордат 1847 года}} з Расіяй ад 1847 года, права вырашальнага голасу ва ўсіх справах Акадэміі. Пасля закрыцця ў 1867 годзе [[Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія|Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]]<ref>[https://ru.wikisource.org/wiki/%D0%AD%D0%A1%D0%91%D0%95/%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B8%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%8F Варшавская римско-католическая духовная академия]{{ref-ru|}} // [[Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона]] : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.</ref> ў Санкт-Пецярбургскую акадэмію сталі паступаць і выхаванцы духоўных дыяцэзіяльных семінарый [[Царства Польскае|Царства Польскага]].
 
[[Файл:Teachers and students of the Saint Petersburg Roman Catholic Theological Academy in 1907.jpg|міні|Выкладчыкі і студэнты Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў 1907 годзе]]
Радок 59:
Духоўную Акадэмію ўзначальваў савет, які складаўся з рэктара, двух прафесараў духоўнага звання і двух свецкіх прафесараў, а таксама святара-пракуратара з правам дарадчага голасу ў гаспадарчых справах. За ўзор выкладаемых дысцыплін, а таксама складу педагагічных кадраў узята Віленская акадэмія. Пачаткова штат акадэміі дазваляў прыняць 40 студэнтаў, у 1888—1889 навучальным годзе вучняў было 58, а з 1915 года — 80 чалавек. Навучанне працягвалася чатыры гады і, звычайна, прымаліся толькі выхаванцы семінарый Расійскай Імперыі і Царства Польскага. Акадэмія надавала сваім выпускнікам навуковыя ступені кандыдата, магістра, доктара тэалогіі і доктара кананічнага права. У 1882 годзе, паводле новых пагадненняў паміж Апостальскай Сталіцай і расійскім урадам, [[Магілёўская архідыяцэзія|магілёўскі мітрапаліт]] быў ўпаўнаважаны пераглядзець, разам з іншымі біскупамі, ранейшыя правілы, якія рэгулявалі дзейнасць акадэміі. Пачынаючы з 1886 года, ён меў права зацвярджаць навуковую ступень. Па даручэнні мітрапаліта тагачасны рэктар акадэміі [[ксёндз]] [[Францішак Альбін Сымон]] правёў змены ў правілах — у асноўным захаваў статут Віленскай акадэміі 1839 года, узмацніўшы патрабаванні датычна надання вучоных ступеняў. Ступень доктара тэалогіі надавалася не за адну тэалагічную працу, але за дзве: адну на лацінскай мове, другую — на рускай; а таксама пасля публічнага іспыту з 50 пытанняў. Каб атрымаць падвойную ступень доктара тэалогіі і кананічнага права, трэба было напісаць шырокую працу, якая закранала б праблемы тэалогіі і кананічнага права, а таксама здаць публічны іспыт з 70 пытанняў з гэтых навук. Навуковыя патрабаванні зноў былі павышаны ўжо ў пачатку [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]: так, напрыклад, доктарскія дысертацыі трэба было апублікаваць у друку, перш чым адбудзецца абарона доктарскай ступені. Абарона і іспыт, што складаўся з 50 пытанняў па праблемах тэалогіі, павінны былі адбывацца цягам двух дзён па тры гадзіны на дзень.
 
З 1885 па 1917 год выдаваўся друкаваны штогоднік «''Императорская Санкт-Петербургская Римско-католическая Церковная Академия''». Найбольш здольныя выхаванцы пасылаліся на вучобу ў Заходнюю Еўропу. Педагагічныя кадры акадэміі ўвесь час павышалі сваю адукацыю: {{нп3|MichałМіхал Godlewski (biskup)Гадлеўскі|М. Гадлеўскі|pl|Michał Godlewski (biskup)}} — у [[Швейцарыя|Швейцарыі]], [[Юры Матулевіч|Е. Матулевіч]] — у [[Рым]]е і Швейцарыі, {{нп3|Ідзі Бенедыкт Радзішэўскі|І. Радзішэўскі||ru|Радзишевский, Идзи Бенедикт}} і А. [[Вуйціцкі]] — у [[Лувен]]е. Іх навуковыя працы назаўсёды ўвайшлі ў летапіс тэалагічнай літаратуры. З Акадэміі выйшла 62 біскупы, якія напрацягу многіх гадоў вызначалі характар рэлігійнага жыцця, а таксама маральны і інтэлектуальны ўзровень духоўнага жыцця Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Сярод выпускнікоў быў [[Зыгмунт Фялінскі]], пасля прылічаны да ліку [[святы]]х і Е. Матулевіч, прылічаны да ліку [[Блажэнны|блажэнных]].
 
Акрамя акадэмічнай працы выкладчыкі акадэміі таксама вялі маштабную дабрачынную дзейнасць у расійскай сталіцы і наваколлях. Прафесары (варшаўскі мітрапаліт Зыгмунт Фялінскі, {{нп3|JustynЮстын BonawenturaБанавентура PranajtisПранайціс|Юстын Пранайціс|pl|Justyn Bonawentura Pranajtis}}, Ф. А. Сымон) заснавалі парафіяльныя {{нп3|OchronkaСіроцкі прытулак|прытулкі для сіротаў|pl|Ochronka}}, былі [[капелан]]амі розных устаноў, прэфектамі Санкт-Пецярбурга, выконвалі функцыі парафіяльных святароў і ініцыявалі будаўніцтва касцёлаў і капліц, у тым ліку ў {{нп3|ОльгиноОльгіна (историческийгістарычны районраён)|Ольгіна|ru|Ольгино (исторический район)}}, [[Гатчына|Гатчыне]] і [[Колпіна (горад)|Колпіна]]. Яны былі стваральнікамі і сузаснавальнікамі розных дабрачынных, навуковых і нацыянальных таварыстваў. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў гэтым шырокім спектры сваёй дзейнасці<ref name="Polski Petersburg">[http://www.polskipetersburg.pl/hasla/rzymskokatolicka-akademia-duchowna-w-petersburgu Rzymskokatolicka Akademia Duchowna w Petersburgu]{{lang-pl|}} // Polski Petersburg</ref>.
 
З непрыхаванай радасцю Папа [[Леў XIII]] падкрэсліваў задаволенасць Апостальскай Сталіцы станам спраў у пецярбургскай навучальнай установе, а кардынал {{нп3|Марыяна Рампола дэль Тындара|Рампола|ru|Рамполла дель Тиндаро, Мариано}}, тагачасны дзяржаўны сакратар Рымскай Курыі, пісаў у 1892 годзе:
Радок 102:
== Спасылкі ==
* [http://www.cathseminary.ru/ Афіцыйны сайт сучаснай тэалагічнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы]]