Баркулабаўскі летапіс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 40:
Папярэднія даследчыкі Баркалабаўскага летапісу па-рознаму падыходзілі да вызначэння таго, якія з частак рукапісу называць уласна летапісам, а якія не. Але ні адзін з іх не разглядаў летапіс у большым аб’ёме, чым апошнія тры адносна самастойныя раздзелы (аркушы 137–174), а таксама невялікі фрагмент у пачатку рукапісу (аркушы 14 зв. – 16 зв.). У выніку ў некаторых стваралася ўражанне, што “твор кампазіцыйна рыхлы, літаратурна недапрацаваны”, “механічна скампанаваны” з “разнастайных па свайму паходжанню і стылю кампанентаў”. Такое памылковае ўражанне стварылася ў выніку фрагментарнага погляду на Баркалабаўскую хроніку пры рабоце толькі з яе часткай, вылучанай з агульнага аб’ёму папярэднімі выдаўцамі.
 
Па сутнасці, рукапіс уяўляе сабой звод хранікальных матэрыялаў пра падзеі ад найдаўнейшых часоў да 1634 года, сабраных з розных крыніц і перапісаных разам у другой палове XVII стагоддзя. Кожны з умоўна вылучаных дваццаці аднаго фрагментаў адносна аўтаномны, большасць мае асобнае паходжанне. Але яны былі сабраны разам з адной канкрэтнай мэтай – упісаць гісторыю і тагачасны стан мястэчка Баркалабава і наваколля ў кантэкст ўсеагульнай гісторыі і гісторыі ўласнай дзяржавы.
 
Найбольшая каштоўнасць летапісу з тым, што ён адлюстроўвае погляд непасрэднага ўдзельніка і назіральніка падзей вельмі важнага і адначасова няпростага перыяду айчыннай гісторыі. Хаця ў гэтым фрагменце летапісу разгледжаны падзеі, што адбываліся ў розных кутках буйной дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, – асноўны акцэнт зроблены на апісанні жыцця Усходняй Беларусі і найперш Баркалабава.