Афіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: падпараткаваны → падпарадкаваны з дапамогай AWB
Радок 78:
У архаічную эпоху горадам кіравалі васілеўсы (цары), потым архонты, з канца 6 ст. да н.э. усталявалася рабаўладальніцкая дэмакратыя. Найбольшага росквіту Афіны дасягнулі ў так званы залаты век Перыкла (5 ст. да н.э.). У канцы 4 ст. да н.э. апылуліся пад уладай Македоніі, у 1 ст. да н.э. захоплены рымлянамі. Багатая культурная спадчына Старажытнай Грэцыі і яе сталіцы Афін паслужыла асновай еўрапейскай культуры. Глыбокія язычніцкія традыцыі, высокі ўзровень навукі і адукаванасці ў Афінах не спрыялі хуткаму распаўсюджанню хрысціянства сярод гараджан, таму прапаведніцкая дзейнасць сярод афінян першых прапагандыстаў новай веры, у тым ліку апостала [[Павел, апостал|Паўла]], асаблівага поспеху не мела.
 
Філасофскія школы былі зачынены ў [[529]] годзе па загадзе імператара [[Візантыйская імперыя|Візантыі]] [[Юстыніян I|Юстыніяна I]]. З цягам часу Афіны страцілі сваю велічнасць і ператварыліся ў правінцыяльнае мястэчка. З [[13 стагоддзе|XIII]] па [[15 стагоддзе|XV]] стагоддзі на горад прэтэндавалі візантыйскія, італьянскія і французскія рыцары з [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]], але ў 1458 годзе, горад быў падпараткаваныпадпарадкаваны турэцкім войскам і ўвайшоў у склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. Насельніцтва горада скарацілася ў сувязі з пагаршэннем умоў жыцця пасля падзення грэчаскай імперыі. Многія раёны горада (у тым ліку і старадаўнія будынкі) былі знішчаны на працягу [[17 стагоддзе|XVII]]—[[19 стагоддзе|XIX стагоддзяў]], а горад кантралявалі некалькі груповак. Неспрыяльна адбіліся на Афінах і частыя войны паміж Турцыяй і [[Венецыянская рэспубліка|Венецыянскай рэспублікай]] у гэты перыяд. Так, падчас штурму горада войскамі венецыянскага генерала [[Франчэска Маразіні]] [[22 верасня]] [[1687]] года артылерыяй венецыянцаў быў разбураны [[Парфенон]].
 
Афіны былі пустынымі і амаль бязлюднымі, калі яны сталі сталіцай новага [[Каралеўства Грэцыя|Грэчаскага Каралеўства]] ў [[1833]] годзе. У наступныя дзесяцігоддзі горад, адпаведна статусу, буйнеў і развіваўся. У [[1923]] годзе горад зведаў буйное пашырэнне пасля [[Грэчаска-турэцкі абмен насельніцтвам|Малаазійскай катастрофы]], калі хаатычна былі створаны новыя раёны для бежэнцаў з [[Малая Азія|Малой Азіі]].