Мінская фабрыка-кухня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
→‎Архітэктура: +сучасны стан
Радок 44:
 
== Архітэктура ==
[[Выява:Factory-kitchen (Minsk) p01.jpg|thumb|left|250px|Сучасны стан будынка (жнівень 2019 года).]]
Мураваны двухпавярховы будынак з паўсклепам мае Г-падобны план са складаным аб'ёмам у кутняй частцы. Дойлідскае вырашэнне [[фасад]]аў заснаванае на ступеньчатым перападзе вышынь асобных частак і на кантрастным спалучзнні вялікіх аконных праёмаў з гладкімі атынкаванымі плоскасцямі сцен. Над выступаючым наперад паўцыркульным у плане барабанам уваходнай групы размешчаны высокі, меншага радыуса [[Ліхтар, архітэктура|ліхтар]] [[лесвічная клетка|лесвічнай клеткі]]. Над аб'ёмам рэстарана «Папараць-кветка» ўзвышаецца вузкі (на шырыню барабану лесвічнай клеткі) трэці паверх банкетнай залы, аконныя праёмы якой завершаныя шырокімі [[казырок|казыр]]камі на жалезабетонных [[Кансоль, архітэктура|кансол]]ях. У канструкцыйна-планіровачную аснову збудавання пакладзеная трохпралётная [[сетка калон]] з нясучымі знешнімі сценамі. Перакрыцці першага паверху зробленыя з маналітнага [[жалезабетон]]у. Інтэр'еры залаў [[рэстаран]]у і дыетычнай сталовай выкананыя па праектах, распрацаваных у інстытуце «[[Белдзіпрагандаль]]» ([[1974]] г., [[1977]] г., арх. [[Л. Мельнік]], [[Г. Сысоеў]]). Шырока выкарыстаныя дрэва, метал, дэкаратыўнае шкло і іншыя сучасныя аддзелачныя матэрыялы. Вестыбюль рэстарана ўпрыгожаны дэкаратыўным [[газон]]амі.