Алег Міхайлавіч Корбан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія, перанесена: адміністратыўна → адміністрацыйна з дапамогай AWB
Радок 34:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў г. [[Мінск]]у. Вучыўся ў сярэдняй школе № 22 г. [[Мінск]]а ў класе з беларускай мовай навучання.
 
У 2004 г. скончыў машынабудаўнічы ліцэй па спецыяльнасці аператар станкоў з праграмным кіраваннем. У гэтым жа годзе паступіў на завочнае аддзяленне Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута на факультэт правазнаўства. У 2006 г. быў адлічаны з інстутута за грамадскую дзейнасць. Па праграме Паўночных краін падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў працягнуў навучанне ў Кіеўскім міжнародным універсітэце завочна па спецыяльнасці псіхолаг, які закончыў у 2012 г. Скончыў 3-х гадовы курс навучання ў [[Беларускі Калегіюм|Беларускім Калегіюме]] на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларусі.
Радок 54:
31 сакавіка 2012 г., падчас з’езду АГП, прэтэндаваў на пасаду старшыні [[АГП]], аднак на з’ездзе нечакана зняў сваю кандыдатуру.<ref>http://www.mogilev.by/mnews/62893-oleg-korban-sozdaet-molodezhnuyu-organizaciyu-alternativa.html</ref> У ліпені 2012 г. выйшаў з АГП.
 
З сярэдзіны 2012 г. адзін са стваральнікаў і лідараў грамадскай арганізацыі, зарэгістраванай у Латвіі, «Альтэрнатыва».<ref>https://alternativaby.net/arganizacyya/ </ref> Былі абвешчаныя асноўныя накірункі дзейнасці  “Альтэрнатывы” : адстойванне правоў моладзі, распаўсюд альтэрнатыўнай інфармацыі, актыўныя вулічныя акцыі.
 
А. Корбан член ініцыятыўнай групы [[Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька|Анатоля Лябедзькі]] на прэзідэнцкіх [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2015|выбарах у 2015 годзе]].<ref>http://www.ctv.by/vybory-2015-iniciativnye-gruppy-prodolzhayut-sbor-podpisey-za-vydvizhenie-kandidatov-v-prezidenty</ref> Ініцыятыўная група не сабрала дастатковую для вылучэння А.Лябедзькі кандыдатам у прзідэнты колькасць галасоў.<ref>http://naviny.by/rubrics/elections/2015/09/30/ic_articles_623_189897 Анатоль Лябедзька: калі б у нас былі выбары, мы б разбіліся ў ляпёшку і сабралі гэтыя 100 тысяч подпісаў</ref>
Радок 64:
У лютым 2006 г. быў адлічаны з Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута за актыўнае валанцёрства ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. За некалькі дзён да гэтага быў асуджаны на 10 сутак арышту.<ref>https://bydc.info/interview/262-anketa-bdts-oleg-korban</ref>
 
4 лютага 2007 г.,  А.Корбан і З.Хведарук былі затрыманыя разам з іншымі моладзевымі актывістамі на паседжанні Цэнтральнай Рады «[[Малады Фронт|Маладога Фронта]]», якое адбывалася на прыватнай кватэры. Упраўленнем [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ]] па Мінску была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (арганізацыя дзейнасці аб’яднання, фонду ці рэлігіёзнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй). А. Корбан, старшыня Партызанскай рады МФ і З. Хведарук, старшыня Першамайскай рады МФ з’яўляліся падазраванымі па ўзбуджанай крымінальнай справе і трое сутак правялі ў СІЗА КДБ. Далей па [[Справа Маладога Фронта|справе Маладога фронта]] ў якасці падазраваных былі прыцягнутыя прэс-сакратар МФ Барыс Гарэцкі, старшыня Заводскай рады МФ Аляксей Янушэўскі і кіраўніца аргаддзелам МФ  непаўнагадовая [[Наста Палажанка]].<ref>https://spring96.org/files/reviews/be/2007_review_by.pdf </ref>
 
Абвінавачанне грунтавалася на канфіскаваных падчас ператрусаў на кватэрах маладафронтаўцаў друкаваных матэрыялах, а таксама на раздрукоўках тэлефонных размоў і аўдыёзапісе сходаў 29 верасня 2006 г., 25-га, 29 студзеня, 1, 4 лютага 2007 г. З. Хведарука абвінавачвалі ў тым, што ён кіраваў Першамайскай радай «[[Малады Фронт|Маладога Фронта]]», А. Корбана — у кіраўніцтве Партызанскай рады, А. Янушэўскага — Завадской, Б. Гарэцкага — у тым, што ён быў прэс-сакратаром арганізацыі, [[Наста Палажанка|Н. Дашкевіч]]  абвінавачвалі ў кіраўніцтве арганізацыйным аддзелам арганізацыі. Мэтай дзейнасці «[[Малады Фронт|Маладога Фронта]]», на думку абвінавачання, з’яўляўся захоп ўлады шляхам масавых вулічных акцый.
 
Судовыя слуханні па справе праходзілі 28-29 мая 2007 г. ў судзе [[Савецкі раён (Мінск)|Савецкага раёна Мінска]]. Дзяржабвінаваўца прапанавала пакараць З. Хведарука, А. Янушэўскага, [[Алег Міхайлавіч Корбан|А. Корбана]], Б. Гарэцкага штрафамі ў памеры 500 базавых велічынь, а [[Наста Палажанка|Н. Дашкевіч]] — выпраўленчымі працамі. Судзя Руслан Аніскевіч прызнаў моладзевых актывістаў вінаватымі ва ўчыненні крымінальнага злачынства і вынес наступныя пакаранні: З. Хведарук — штраф у памеры 40 базавых велічынь (1 млн. 240 тыс. руб.), А. Корбан, А. Янушэўскі, Б. Гарэцкі — штрафы ў памеры 30 базавых велічынь (930 тыс. руб.), Н. Дашкевіч вынесена судовае папярэджанне.
 
У студзені 2008 г. за дапамогу адміністратыўнаадміністрацыйна арыштаваным удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, быў асуджаны судом Маскоўскага раёну на дзесяць сутак арышту.
 
А. Корбан затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 г. за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010|прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г]]. у [[Мінск]]у. Абвінавачаны па чч. 1 і 2 арт. 293 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|КК РБ]] (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх). Утрымліваўся ў СІЗА [[КДБ Беларусі|КДБ]]. 7 студзеня 2011 г. вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
 
31 студзеня 2011 г. на вуліцы ў [[Мінск|Мінску]]у быў затрыманы паўторна, адпушчаны праз 2 гадзіны пасля допыту ў [[КДБ Беларусі|КДБ]]. 23 жніўня 2011 г. крымінальная справа супраць яго была закрытая «за адсутнасцю складу злачынства».
 
12 кастрычніка 2012 А. Корбан і Уладзімір Сяргееў асуджаныя судом Партызанскага раёна, суддзя Р. Шарай, на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за флэшмоб супраць дзяржаўнай прапаганды.  11 кастрычніка 2012 г. актывісты “Альтэрнатывы” на вул. Няміга ў Мінску паставілі стары тэлевізар, экран якога быў заклеены лагатыпамі дзяржаўных беларускіх каналаў. На тэлевізар паставілі талерку з локшынамі. Каля яго – шыльду з надпісам: «Ахвяраванні на заробак БТ».<ref><nowiki>https://gomel.today/rus/news/belarus/32975/</nowiki> Активисты молодежной инициативы осуждены на пять суток ареста</ref>
Радок 91:
 
== Узнагароды ==
Алег Корбан — першы лаўрэат памятнага знаку імя [[Віктар Івашкевіч|Віктара Івашкевіча]],<ref>http://narodny.org/?p=6211 Першы ляўрэат памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча — Алег Корбан</ref> заснаванага Партыяй [[Беларускі народны фронт|БНФ]] у 2014 г. для ўганаравання асобаў і арганізацыяў, якія спрычыніліся да арганізацыі масавых акцый у Беларусі, што мелі істотны ўплыў на грамадства.
 
== Літаратура ==