Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
У [[1569]] г., нягледзячы на супраціўленне магнатаў (у т.л. Радзівілаў), была заключана [[Люблінская унія]]. Крыху раней, у [[1564]], [[паны-рада]] «добраахвотна» адмовіліся ад статуса прывілеяванага саслоўя, фармальна атрымаўшы такія ж правы, як і простая шляхта. Але фактычная вага палітычных дзеячаў залежала ад памераў іх маёнткаў, і магнаты працягвалі ставіць амаль выключна сваіх прадстаўнікоў на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады.
 
Вялізныя ўладанні роду тым часам усё пашыраліся. [[Мікалай Радзівіл Чорны]] набыў у [[1555]] годзе [[Налібакі]], [[Солы]] і [[Свядасць]], у 1558 — [[Клецк]] і [[Давыд-Гарадок]], таксама [[горад Высокае|Высокае]] пад Бярэсцем, а праз шлюб з дачкой польскага магната [[ШыдлоўскіяКрыштаф Шыдлавецкі|ШыдлоўскШыдлавецкага]]ага — [[Шыдловец]] у Польшчы. Яго сын у 1567 ставіў у войска ўжо 539 коннікаў (пры тым, што ў гэтым годзе адзін коннік ставіўся не з 8, а з 10 сялянскіх службаў), Мікалай Руды ставіў 400 коннікаў. Яго ўладанні павялічыліся за кошт [[Валожын]]а, [[Рубяжэвічы|РубяжэвічРубяжэвічаў]]аў на [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмяншчыне]], [[Смалявічы|Смалявічаў]], [[Вёска Пліса, Смалявіцкі раён|Плісы]], [[Гарадзішча, значэнні|Гарадзішча]], [[Станькава]] і [[Жыціна]] на [[Менскі павет|Меншчыне]], [[Уселюб]]а пад Новагародкам.
 
У канцы XVI ст., ў ВКЛ пачалася каталіцкая [[Контррэфармацыя]]. Тады сыны Мікалая Чорнага вярнуліся ў [[каталіцтва]], а адзін з іх, Ежы, нават стаў спачатку біскупам віленскім, а потым [[біскуп кракаўскі|кракаўскім]]. Каб пазбегнуць драбнення і страты радавых маёнткаў, сыны Мікалая Чорнага ў 1579 у ўтварылі пагадненне аб стварэнні неадчужальных вотчын — [[ардынацыя|ардынацы]]й. Такія ўладанні павінны былі пераходзіць без падзелу ва ўладанне старэйшага сына, а пры адсутнасці такога — да прадстаўніка старэйшай на той момант галіны Радзівілаў. Так узніклі тры ардынацыі: [[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжская]] (уладанне [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалая Крыштафа Сіроткі]] і яго нашчадкаў), [[Клецкая ардынацыя|Клецкая]] (уласнасць яго брата Альбрэхта) і [[Алыцкая ардынацыя|Алыцкая]] (уладанне малодшага з братоў Станіслава Мікалая).