Сапатэкская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
=== Монтэ-Альбан ===
Монтэ-Альбан стаў першай сталіцай сапатэкскай дзяржавы (вылучаюць шэраг этапаў -- г.зв. Монтэ-Альбан I, Монтэ-Альбан II, Монтэ-Альбан III, Монтэ-Альбан IV, Монтэ-Альбан V). Горад быў адным з найбуйнейшых у дакалумбавай Амерыцы, займаў плошчу да 40 {{Км2}} і меў 25-50 тысяч жыхароў на этапе Монтэ-Альбан IV. Ствараецца сапатэкская дзяржава (Бе'ена'а), якая заваявала практычна ўсю даліну Аахака. Максімальнага пашырэння дасягнула на этапе Монтэ-Альбан II, а пік экспансіі прыпаў на I ст. Самай паўночнай кропкай была крэпасць Кіатэпек, самай паўднёвай — Чыльтэпек. Навукоўцы выявілі каля 300 сапатэцкіх тэкстаў, прысвечаных ваеннай тэматыцы, прычым, гледзячы па знешнасці палонных, большасць з іх маглі быць тэатыўаканцамі. На этапе Монтэ-Альбан III (да 500 года) большасць з гэтых зямель было страчана праз паўстанні заваяваных народаў, затое былі наладжаны добрыя адносіны з Тэатыўаканам, дзякуючы чаму ў апошнім з'явіўся раён, дзе жылі пасланцы і гандляры сапатэкаў.
 
Тым жа часам ворагамі трывала сталі паўночныя суседзі па перашыйку — міштэкі. Спачатку перавага ва ўзброеных сутыкненнях заставалася, звычайна, за сапатэкамі. Але на мяжы IX—X ст. перавага міштэкаў стала адчувальнай і Монтэ-Альбан быў імі захоплены. Монтэ-Альбан быў пакінуты жыхарамі, яго руіны міштэкі ператварылі ў пышная могілкі сваіх валадароў, назваўшы гэта месца Юкакую (Зялёная горка).
 
== Літаратура ==