Ізяславічы Полацкія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Старшынство Усяславічаў ==
Старшынство сярод Усяславічаў дыскусійнае ў гістарыяграфіі. Адзіны вядомы, сучасны ім, пералік Усяславічаў датычыць іх высылцы ў 1130 г. У старэйшым яго варыянце змешчаны імёны трох сыноў Усяслава — Давыд, Расціслаў, Святаслаў. У пазнейшым варыянце (16 ст.) спіс дапоўнены дзвумадвума іх пляменнікамі Васілем і Іванам, называнымі Рагвалодавічамі. Задача даследчыкаў — размясціць паміж гэтага парадку Глеба, Барыса і Рамана, якія памерлі раней за 1130 г. Гэтая задача вырашаецца гісторыкамі розна.
 
Часта, у даследаваннях сустраканы яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. Паводле меркавання шэрагу даследчыкаў (Аляксееў<ref>Аляксееў…</ref>, а за ім Вайтовіч), у гэтым парадку Усяславічы згаданыя ў сачыненні Данііла Мніха. Напраўдзе же, Данііл Мніх сярод старэйшых рускіх князёў згадвае толькі аднаго Усяславіча — Глеба Менскага. Астатнія Усяславічы з'явілісяз’явіліся як скажэнні пры пазнейшым перапісванні<ref>Янін…</ref>.
 
Значнае месца ў вызначэнні старшынства Усяславічаў займаюць іх імёны, бо, як заўважана даследнікамі<ref>Назаранка…</ref>, чацвёра з іх названыя ў гонар св. Барыса і Глеба (у хрышчэнні Рамана і Давыда). Паводле меркавання Мельнікава, калі нарачэнне было ў гонар св. Барыса і Глеба, то Барысам заўсёды называлі старэйшага сына, а Глебам — малодшага, таксама ж ў выпадку з нарачэннем Раманам ды Давыдам. Што праўда, трываласць меркаванага Мельнікавым правіла даволі няпэўная.