Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
→‎Утварэнне ВКЛ: дапаўненне
Радок 16:
 
Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб'яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
 
Вялікае Княства Літоўскае сфармавалася на аснове этнічнага сімбіёзу тубыльцаў ([[яцвягі|яцвягаў]] і літоўцаў) і прышлых славян (у асноўным [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] і [[крывічы|крывічоў]]). Непасрэдным імпульсам да пачатку дзяржаваўтварэння стала нарастание знешняй пагрозы з боку нямецкіх анклаваў ва Усходняй Прыбалтыцы ([[Інфлянты]] і Прусы) і мангола-татарскай дзяржавы ([[Залатая Арда|Залатой Арды]]). ВКЛ будавалася ў мешаным біэтнічным балта-славянскім рэгіёне — Літве (Наваградчына, Гарадзеншчына, Віленшчына, заходняя Меншчына) праз саюз галоўных палітычных сілаў рэгіёна — славянскіх панямонскіх гарадоў і мацнейшых балцкіх кунігасаў. Першы зафіксаваны крыніцамі саюз — [[Наваградак|Наваградка]] з [[Міндаўг]]ам каля 1248 г. (пазней працягнуўся як саюз Наваградак — [[Трайдэн]]). У дзяржаўным будаўніцтве за ўзоры браліся найперш даўно існуючыя ў рэгіёне гарады-дзяржавы — [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Наваградскае княства|Наваградскае]] княствы, у якасці афіцыйнай была прынятая славянская, дакладней [[старабеларуская мова]].
 
ВКЛ, якое ўзнікла ў кантактнай зоне, не перапыніла і не змяніла характару працэсу балта-славянскіх кантакгаў, а наадварот, узмацніла i прыспешыла яго праз прыняцце ўсходнеславянскай мадэлі дзяржаўнага будаўніцтва і старабеларускай мовы ў якасці дзяржаўнай. Адсюль сам генезіс ВКЛ можна разглядаць як праяву ці эпізод працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння. Сведчаннем гарманічнай узаемасувязі названых працэсаў з’яўляецца паспяховае развіццё ВКЛ, якое перарасло тэрытарыяльна не толькі [[Панямонне]], але і ўсю зону балта-славянскага кантакту.
 
На першым этапе гісторыі ВКЛ гаспадарства выжыла, i хоць тэрытарыяльна не павялічылася, але i не паменшылася. Знешнія ўмовы аказаліся спрыяльнымі для ўзнікнення моцнай дзяржаўнай арганізацыі. Некаторыя суседзі, як [[Галіцка-Валынскае княства]], Інфлянцкі, пазней і [[Тэўтонскі ордэн]]ы стваралі рэальную пагрозу звонку, але паасобку не мелі дастаткова сілы, каб ліквідаваць маладую дзяржаву. Першую смяротна небяспечную кааліцыю галіцка-валынскіх князёў з інфлянцкімі рыцарамі паспяхова разваліў Міндаўг, а наступныя гаспадары да падобнага ўжо не дапускалі.
 
Пастаянная знешняя пагроза спрыяла фармаванню моцнай цэнтральнай улады Ў асобе вялікага князя. Гэтая спецыфіка краіны пачала выяўляцца ўжо на пачатковым этапе яе гісторыі: менавіта вялікія князі, якія мабілізавалі насельніцтва на адпор знешняму ворагу, здабылі надзвычайныя ўладныя прэрагатывы. Другая спецыфічная рыса — талерантная рэлігійная і этнічная палітыка вялікіх князёў літоўскіх, адпаведная даўняй мясцовай традыцыі сужыцця розных рэлігій і этнасаў.
 
Прынятае з тактычных разлікаў хрышчэнне ў [[каталіцтва]] (1251 г.) першым вялікім князем Міндаўгам, потым яго каралеўская інаўгурацыя з санкцыі папы рымскага (1253 г.) засведчылі ўзмацненне ў краіне ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі.
 
Гаспадарства перажыло цяжкі ўнутраны крызіс, распачаты забойствам Міндаўга (1263 г.). Дзяржаву ўратаваў сын Міндаўга [[Войшалк]] пры падтрымцы славянскіх гарадоў (найперш [[Пінск]]а і Наваградка), коштам прызнання васальнай залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў і стварэння дуумвірату (1264—1267 г.) з адным з іх — сваім шваграм — холмскім і белзскім князем [[Шварн Данілавіч|Шварнам Данілавічам]] (быў жанаты з сястрой Войшалка).
 
Дзяржава захавала адзінства і ўмацавалася ў часы гаспадарання [[Трайдэн]]а (1270—1282 г.) і ў г. зв. «цёмны перыяд» (1283—1292 г.), пра які з-за недахопу крыніц вядома вельмі няшмат (не ведаем нават імя тагачаснага вялікага князя).
 
У «цёмным перыядзе» крыюцца пачаткі дынастыі Гедыміна, першым вядомым прадстаўніком якой быў [[Пукувер]], толькі аднойчы памянуты ў крыніцах. Мацаванне асноў дзяржавы давяршыў сын Пукувера [[Віцень]] (кіраваў у 1295—1315 г.). Гаспадарства, перададзенае ім у спадчыну брату [[Гедымін]]у, аказалася дастаткова моцным, каб, скарыстаўшы спрыяльныя ўмовы, пад умелым кіраўніцтвам актывізавацца на знешняй арэне і распачаць ад 20-х гадоў 14 ст. бурлівы рост у геаграфічнай і палітычнай прасторы Еўропы.
 
Пасля смерці вялікага князя [[Гедзімін]]а ([[1341]]) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна [[Альгерд]] (час княжання [[1345]]—[[1377]]). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, [[Смаленскае княства]], а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага [[Дняпро|Дняпра]]. У выніку ваенных дзеянняў з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскім княствам]] у 1368—1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска і Каломны.