Віктар Адамавіч Ярмалковіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 1:
{{навуковец}}
'''Віктар Адамавіч Ярмалковіч''' ({{СС|4|студзеня|1917|23|снежня|1916}}, в. [[Юшкі]] Віленскага пав. — {{ДС|15|12|1987}}) — беларускі і польскі [[гісторык]], [[краязнавец]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў гімназіі пры [[Друйскі кляштар айцоў марыянаў|Друйскім кляштары айцоў марыянаў]], [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], скончыў [[Універсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні|Віленскі ўніверсітэт імя Стафана Баторыя]] (1940). Уваходзіў у [[Беларускі студэнцкі саюз]], [[БХД, 1917|Беларускую хрысціянскую дэмакратыю]], супрацоўнічаў у газетай [[Беларуская крыніца (1917)|«Крыніца»]], часопісам «[[Хрысціянская думка |Хрысціянская думка]]». У пач. 1939 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў [[Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер]]. Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь|прыходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] (верасень 1939) працаваў архіварыусам гарадской управы, следчым народнага суда ў [[Вільня|Вільні]]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны арыштаваны нямецкім акупацыйнымі ўладамі, аднак як мясцовы жыхар вызвалены. 3 восені 1941 міравы суддзя Шчучынскага раёна.
 
3 1944 у Польшчы, з 1945 працаваў у [[Ольштын]]скім судзе. Восенню 1949 арыштаваны органамі МДБ СССР і сасланы ў в. Усолле ([[Іркуцкая вобласць]], Расія). У 1951 вярнуўся на Віленшчыну, працаваў настаўнікам польскіх школ, дырэктарам Старасельскай сямігодкі. У пач. 1953 зноў арыштаваны і ў лютым прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобласці (Расія). Пасля перагляду справы Камісіяй Прэзідыума ВС СССР восенню 1956 вызвалены і ў 1957 рэпатрыіраваўся ў Польшчу.
 
Працаваў дантыстам у г. [[Біскупец]]. Збіраў матэрыялы па гісторыі Беларусі, друкаваўся ў польскіх перыядычным выданнях, «Польскім біяграфічным слоўніку». Пісаў на беларускай (лацінкай) і польскай мовах.
 
Рэабілітаваны 23.7.1992.
 
== Спадчына ==
[[Інстытут беларусаведы (Ляймен)|Інстытутам беларусаведы]] ў г. [[Ляймен]] (Германія) выдадзены яго працы «Летапіс Віленскай беларускай гімназіі 1919—1944» (2-е выд. 1983), «Прафевар Ежы Ахманскі і гісторыя Вялікага княства Літоўскага» (1988), «Пазнавайма родны край. Ліда і Лідская зямля. Шчучынскі раён. Іўеўскі раён», «Права і дзяржава. Асноўныя паняцці права з нарысам гістарычнага развіцця дзяржаўнасці і права Беларусі», «3-пад віленскіх палёў» (усе 1989), «На жыццёвых хвалях (успаміны)», «Меднікі» (абедзве 1992), «Беларускі студэнцкі саюз (БСС) у Вільні», «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Касцельная унія на Беларусі і яе лёс» ( усе 1993). Аўтар гістарычнага нарыса «Цярністы шлях Беларусі» (1983). У рукапісах засталіся працы «Крывы горад — Вільня», «Гісторыя Вільні», «Гістарычныя расказы пра падзеі на беларускіх землях у Хроніцы Мацея Стрыйкоўскага», «Усходнія славяне, Крывія, Русь», «Старажытная гісторыя Беларусі (да часу ўтварэння на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага)», «Кароткі нарыс царкоўнай гісторыі Беларусі» (ч. 1—3) і інш. Працаваў над «Біяграфічным даведнікам беларускіх дзеячаў».
 
{{зноскі}}
Радок 21:
== Спасылкі ==
* Ярмалковіч Віктар. [http://pawet.net/library/history/city_district/common/jarmalkovich/%D0%9F%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BC%D0%B0_%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B9._%D0%93%D1%96c%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%9B%D1%96%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%8B.html Пазнавайма родны край] // [[pawet.net]]
 
* [http://pawet.net/memoirs/1942dd/%D0%9B%D1%96%D0%B4%D0%B0_%D1%96_%D0%9B%D1%96%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D1%8F%D0%BC%D0%BB%D1%8F.html Ярмалковіч Віктар. Ліда і Лідская зямля // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 49-61.] // на [[pawet.net]]
 
* Ярмалковіч Віктар. [http://pawet.net/memoirs/1942d/%D0%AF%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%92%D1%96%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80._%D0%9D%D0%B0_%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%86%D1%91%D0%B2%D1%8B%D1%85_%D1%85%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D1%85.html На жыццёвых хвалях] // Лёс аднаго пакалення. Беласток, 1996. С. 171—212. — на [[pawet.net]]
 
{{DEFAULTSORT:Ярмалковіч Віктар}}
[[Катэгорыя:ПостаціГісторыкі беларускай гістарыяграфііБеларусі]]
[[Катэгорыя:Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера]]