Сцяг Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (4) з дапамогай AWB
Радок 95:
Крымінальнай адказнасці за здзек з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (у прыватнасці, са сцяга) прысвечаны артыкул 370 [[Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь|Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь]]. У ім гаворыцца, што здзек са сцяга цягне за сабой грамадскія работы, або штрафы, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да аднаго года<ref>{{cite web|author=|date=|url=http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=HK9900275|title=Уголовный кодекс Республики Беларусь от 9 июня 1999 года № 275-З|publisher=Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь|accessdate=2010-08-08|lang=ru|archiveurl=http://www.webcitation.org/611OBkHqS|archivedate=2011-08-18}}</ref>.
 
Першы выпадак здзеку з дзяржаўнага сцяга Беларусі, які меў шырокі грамадскі рэзананс, быў выкананы тагачасным кіраўніком справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь [[Іван Іванавіч Ціцянкоў|Іванам Іванавічам Ціцянковым]]: [[16 мая]] [[1995]] г. (праз 2 дні пасля [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндуму 1995 г., на які выносілася пытанне аб замене дзяржаўных сімвалаў]]) Ціцянкоў зняў з [[Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|будынка Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] [[бела-чырвона-белы сцяг]] (на той момант вынікі рэферэндуму яшчэ не набылі законную моц, таму сцяг працягваў заставацца дзяржаўным), парваў яго на кавалкі, паставіўшы на кожным свой аўтограф і час з датай, пасля чаго ўзняў па-над Рэзідэнцыяй чырвона-зялёны сцяг, які з'яўляецца дзяржаўным на сённяшні дзень<ref>[http://nnnashaniva.by/?c=ar&i=73316 Ціцянкоў рве бел-чырвона-белы сцяг — архіўнае відэа.] Артыкул на сайце газеты [[Наша Ніва (1991)|«Наша Ніва»]].</ref><ref name="nv-online.info">[http://www.nv-online.info/by/224/printed/38374/Аляксандр-Малчанаў-і-Андрэй-Мікалаеўскі-—-за-кратамі.htm?tpl=127 «Чаму мяне адносяць да ворагаў народа, а Ціцянкова — не?»] Артыкул на сайце газеты [[Народная Воля (1995)|«Народная Воля»]].</ref>. Падчас крымінальнай справы Ціцянкоў абараняўся, сцвярджаючы, што рабіў гэта без злых намераў, але «каб былі сувеніры на памяць», у выніку чаго быў апраўданы<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/795541.html Іван Ціцянкоў мяркуе, што рэфэрэндум 1995 году пра мову і сымболіку быў «правільны».] Артыкул на сайце [[Радыё Свабодная Еўропа|радыё «Свабода»]].</ref>.
 
Здзекі з дзяржаўнага сцяга не з'яўляюцца ў сучаснай Беларусі рэдкасцю: нягледзячы на суровае пакаранне, асобныя прадстаўнікі апазіцыі, а таксама проста хуліганы даволі часта ажыццяўляюць гэтае злачынства. [[15 сакавіка]] [[1997]] года ў [[Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь|дзень Канстытуцыі]] падчас шэсця дэманстрантаў былі сарваны са слупоў дзясяткі дзяржаўных сцягоў, пасля чаго былі распачаты крымінальныя справы супраць некалькіх удзельнікаў акцыі, але да суда яны не дайшлі, бо былі спынены на стадыі следства<ref name="nv-online.info"/>. [[21 ліпеня]] [[1999]] года непаўналетняя Надзея Грачуха на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы Мінска]] ў знак пратэсту супраць улады спаліла дзяржаўны сцяг, у выніку чаго суд пакараў яе штрафам<ref name="nv-online.info"/>. Актывіст апазіцыйнай грамадскай кампаніі «[[Гавары праўду]]» Павел Вінаградаў двойчы зневажаў дзяржаўны сцяг: аднойчы ў [[2007]] г., а потым [[19 снежня]] [[2010]] г. (ён сарваў яго з [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь#Будынак|будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь]] і кінуў пад ногі дэманстрантаў падчас масавых пратэстаў пасля [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 2010|прэзідэнцкіх выбараў]]). Вінаградаў быў пакараны толькі за эпізод [[2007]] г., бо ў [[2010]]—[[2011]] гг. паралельна праходзіў абвінавачваным па яшчэ адной крымінальнай справе, у выніку чаго ў здзеку са сцяга скончыўся тэрмін даўнасці<ref>[http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,2711,iashche-piats-udzielnikau-ploshchy-asudzili-na-zniavoliennie.html Яшчэ пяць удзельнікаў Плошчы асудзілі на зняволенне.] Артыкул на сайце [[БелСат|тэлеканала «БелСат»]].</ref>. [[10 ліпеня]] [[2011]] г. дзевятнаццацігадовы [[пралетарыят|рабочы]] з [[Горад Маларыта|Маларыты]] разам са сваім знаёмым сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай дзіцячай музычнай школы, пасля чаго [[20 ліпеня]] [[2011]] г. спаліў яго на вогнішчы ў лясным масіве, размешчаным каля горада, зняўшы свае дзеянні на [[мабільны тэлефон]]. [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Міліцыя]] знайшла злачынца па трох здымках, выкладзеных ім у [[інтэрнэт]]. [[25 жніўня]] [[2011]] г. па гэтым факце была распачата крымінальная справа<ref>[http://nnnashaniva.by/?c=ar&i=59198 19-гадовы юнак спаліў у Маларыце дзяржаўны сцяг.] Артыкул на сайце газеты [[Наша Ніва (1991)|«Наша Ніва»]].</ref><ref>[http://euroradio.fm/report/u-malarytse-yunak-spaliw-dzyarzhawny-stsyag-i-vyklaw-fota-w-internetse-50683 У Маларыце юнак спаліў дзяржаўны сцяг і выклаў фота ў інтэрнэце.] Артыкул на сайце [[Еўрарадыё|радыё «Еўрарадыё»]].</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 165:
[[File:Flag_of_Belarus_(1918,_1991-1995).svg|thumb|[[File:FIAV 111000.svg|20px]] Былы сцяг выкарыстоўваўся ў [[1918]] годзе, неафіцыйна ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[1939]] года, а таксама ў перыяд з [[19 верасня]] [[1991]] г. па [[5 чэрвеня]] [[1995]] г.]]
 
Сцяг, які быў афіцыйным ў перыяд з [[19 верасня]] [[1991]] года па [[5 чэрвеня]] [[1995]] года, першапачаткова выкарыстоўваўся [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]] (сакавік—снежань [[1918]] г.)<ref>{{cite web|url=http://books.google.com/books?id=00B6wxgftH8C&pg=PA264&lpg=PA264&dq=Belarus+flag+1991&source=bl&ots=R9nm7a0hjS&sig=nLYa_a_SwtFmMrUc2nwf-BcmdTs&hl=en&sa=X&ei=6YA5UJzuMOa42wX4yoBY&ved=0CDoQ6AEwAg#v=onepage&q=Belarus%20flag%201991&f=false |title=Understanding Belarus and How Western Foreign Policy Misses the Mark&nbsp;— Grigoriĭ Viktorovich Ioffe&nbsp;— Google Books |publisher=Books.google.com |date= |accessdate=2012-08-26}}</ref>. Мяркуецца, што аўтарам сцяга быў [[Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі]], таксама ёсць тэорыі, што сцяг быў распрацаваны да [[1917]] года<ref>{{cite web|url=http://www.nnnashaniva.by/1998/06/14.htm |title=Наша Ніва |publisher=Nnnashaniva.by |date= |accessdate=2012-08-26}}</ref>. Чырвоны і белы колеры традыцыйна выкарыстоўваліся ў дзяржаўнай геральдыцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яны былі такія ж, як на гербе [[Пагоня (герб)|«Пагоня»]], які быў традыцыйным гербам беларускіх зямель і ўяўляў сабой белага вершніка на чырвоным фоне<ref>{{cite web|url=http://books.google.com/books?id=jZJntMQtkSYC&pg=PA174&lpg=PA174&dq=Belarusian+flag&source=bl&ots=s19aFP8mWz&sig=8hdINzuXWg5g4_ukvSl2SrL9zbw&hl=en&sa=X&ei=VYI5UJX3F8GzyQGC4oCIBA&sqi=2&ved=0CDwQ6AEwAg#v=onepage&q=Belarusian%20flag&f=false |title=Belarus: The Last European Dictatorship&nbsp;— Andrew Wilson&nbsp;— Google Books |publisher=Books.google.com |date= |accessdate=2012-08-26}}</ref>. Ёсць некалькі іншых тэорый, якія тлумачаць паходжанне сцяга. Паводле адной з версій, такія колеры намякаюць на назву краіны: [[Белая Русь]]<ref name="narod1">{{cite web|url=http://pahonia-plakat.narod.ru/bielaruskaja_simvolika.htm |title=Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан|publisher=Pahonia-plakat.narod.ru |date= |accessdate=2012-08-26}}</ref>. Іншая тэорыя кажа, што сцяг вядзе сваё паходжанне ад [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітвы]] ў [[1410]] годзе, калі аб'яднаныя арміі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага нанеслі паражэнне немцам [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Згодна з гэтай традыцыяй, паранены беларускі рыцар адарваў замочаную ў крыві павязку і падняў яе як сцяг перамогі; гэтая гісторыя падобная да гісторый паходжання сцягоў [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Латвія|Латвіі]], якія абодва маюць чырвоны і белы колеры.
 
[[File:Solidarity with Belarus concert.jpg|thumb|left|Дэманстранты ў [[Горад Варшава|Варшаве]] з бела-чырвона-белымі сцягамі.]]