Беслан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (2) з дапамогай AWB
Радок 65:
'''Беслан''' ({{lang-ru|Беслан}}) — горад (з [[1950]]) у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Правабярэжны раён|Правабярэжнага раёна]] [[Паўночная Асеція|Паўночнай Асеціі]]. Насельніцтва 35,6 тыс. чал. ([[2005]]). Заснаваны ў [[1847]] годзе. Размешчаны на правым беразе ракі [[Рака Церак|Церак]], за 15 км на поўнач ад [[Уладзікаўказ]]а, за 8 км ад мяжы з [[Інгушэція]]й. Беслан — важны чыгуначны вузел, які размешчаны на лініі [[Растоў-на-Доне]] — [[Баку]] і з'яўляецца пачатковым пунктам лініі, якая вядзе да Уладзікаўказа.
 
1 верасня 2004 года ў Беслане тэрарысты захапілі сярэднюю школу. Больш за 1100 закладнікаў, большасць з якіх былі дзеці, утрымлівалі тры дні. У выніку штурму, які адбыўся 3 верасня, загінула 350 чалавек, палову з якіх складалі дзеці. З 32 тэрарыстаў у жывых застаўся толькі адзін. Пазей ён будзе асуджаны да пажыццёвага зняволення. Адказнасць за тэракт узяў на сябе адзін з лідараў чачэнскіх баевікоў [[Шаміль Басаеў]]. Сярод прычын такой вялікай колькасці ахвяр называюць таксама непрафесійныя дзеянні расійскіх спецслужбаў<ref>[https://nnnashaniva.by/?c=ar&i=29155 nnnashaniva.by]</ref>.
 
{{зноскі}}