Бобруйский курьер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Гісторыя ==
Газета заснаваная [[1 жніўня]] [[1914]]. Першым выдаўцом і рэдактарам газеты быў [[Гілер Фрыдлянд|Гілер Фававіч Фрыдлянд]], уладальнік друкарні, тэатру й цырку ў горадзе. Ад пачатку "Бобруйский курьер" выходзіў на рускай мове, пазыцыянаваў сябе як штодзённае беспартыйнае выданне. Быў ён таго ж фармату, што й сёння, але выдаваўся на чатырох старонках. У газеце шырока асвятляліся як мясцовыя, так і міжнародныя падзеі, давалася крымінальная хроніка, публікаваліся вершы, проза, фэльетоны. Было мноства рэклямных аб'яваў, якім падавалася практычна ўся першая паласа. Заснаваная адначасова з пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першае сусветнае вайны]], газета імкнулася інфармаваць свайго чытача аб ваенных падзеях. У газеце выходзіла сталая рубрыка «''Война. Сообщение ставки''» ("''Вайна. Паведамленьне стаўкі''"), у якой зьмяшчаліся кароткія інфармацыі аб ходзе баёў з немцамі, рэгулярна друкаваліся тэлеграмы [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Штабу Вярхоўнага Галоўнакамандуючага]], [[Петраград]]скае Тэлеграфнае агенцыі, міжнародных тэлеграфных агенцыяў. Ад [[1916]] пры газеце нават выдаваўся дадатак - «''Телеграммы «Бобруйского курьера''» ("''Тэлеграмы "Бабруйскага кур'ера''"). «Бобруйский курьер» выходзіў зьз перапынкам на нямецкую акупацыю ([[люты]] - [[лістапад]] [[1918]]), да [[ліпень|ліпеня]] [[1920]], калі з адыходам польскіх войскаў і з канчатковым прыходам [[БССР|савецкай улады]], быў зачынены, як і ўсе недзяржаўныя газеты. Выхад газеты быў адноўлены ў [[1991]], спачатку як бабруйскі дадатак да абласное газеты «[[Могилевская правда]]», затым як самастойны праект.
 
== Зноскі ==