Аперацыя «Баграціён»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Removing A_I_Antonov_02.jpg, it has been deleted from Commons by Nat because: per c:Commons:Deletion requests/File:A I Antonov 02.jpg.
Радок 266:
Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор [[Курская бітва|Курскай аперацыі]], на ўзор колішняга «[[Арлоўская аперацыя (1943)|Кутузава]]» або «[[Белгарадска-Харкаўская аперацыя|Румянцава]]», з вялізным расходам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150—200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу — без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне — патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцей па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку<ref name="antipenko">[http://militera.lib.ru/memo/russian/antipenko_na/index.html Н. А. Антипенко «На галоўным кірунку» c. 150-c. 152]</ref>.
 
 
[[Файл:A I Antonov 02.jpg|міні|left|200px|Аляксей Антонаў, намеснік начальніка Генеральнага штаба [[РСЧА]], вядучы распрацоўшчык плана аперацыі]]
 
Аператыўны план аперацыі «Баграціён» пачаў распрацоўвацца Генштабам у красавіку 1944 года. Агульная задума складалася ў знішчэнні флангаў нямецкай [[група армій «Цэнтр»|групы армій «Цэнтр»]], акружэнні асноўных яе сіл на ўсход ад [[Мінск]]а і поўным вызваленні Беларусі<ref>''А. Василевский.'' Дело всей жизни. — М.: Политиздат, 1983.</ref>. Гэта быў надзвычай амбіцыёзны і маштабны план, аднамомантавае знішчэнне цэлай групы войскаў планавалася ў ходзе вайны вельмі рэдка.