Унутраная эміграцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Унутраная эміграцыя'''  — ухіленне ад удзелу ў грамадскім, палітычным і рэлігійным жыцці дзяржавы, выкліканае нязгодай з існуючай дзяржаўнай сістэмай і пануючай у ёй [[ідэалогія]]й. Унутраную эміграцыю не трэба блытаць з рознымі формамі канфрантацыі з дзяржаўным ці грамадскім ладам: [[дысідэнт]]цвам, [[эміграцыя]]й, мірнымі акцыямі [[пратэст]]у. Таксама не трэба блытаць гэту з'явуз’яву з унутранай міграцыяй - — перамяшчэннем насельніцтва краіны з адной яе часткі ў другую, напрыклад, з [[Урбанізацыя|сельскай мясцовасці ў гарады]].
 
Даволі цяжка акрэсліць усе варыянты форм унутранай эміграцыі. Як правіла, да гэтага можна аднесці адмову працаваць у тых галінах вытворчасці і паслуг, дзе ад кожнага патрабуюць удзел у тых ці іншых мерапрыемствах ідэалагічнага кшталту, стварэнне ўласнага [[бізнес]]у (там, дзе гэта магчыма), адмова ад знаёмства з навінамі, якія перадаюцца па пэўным тэлеканалам, радыёсетцы і іншых сродках масавай інфармацыі, канцэнтрацыя ўвагі на ўласнай сям'ісям’і ці сваім хобі. (Так, у сучасным [[Туркменістан]]е некаторыя падлеткі (і не толькі) прынцыпова прагульваюць абавязковыя патрыятычныя святочныя мерапрыемствы, але не робяць з гэтага акцый пратэсту). Цяжка казаць, ці можна аднесці ўмеранае супрацоўніцтва з рэжымам (праца ў галінах вытворчасці і паслуг, якія патрабуюць пэўны мінімум удзелу ў палітычных і рэлігійных цырымоніях і падобных дзеяннях (выпіска праўрадавай прэсы, наведаванне гадзін палітінфармацыі, купля латарэйных білетаў і збор грошаў на тыя ці іншыя мерапрыемствы)<ref>Красильников С. А. [http://elar.urfu.ru/handle/10995/24227 Феномен и природа конформизма российской интеллигенции в XX веке] / С.  А.  Красильников // Известия Уральского государственного университета.  — 1998.  — №  8  — С. 81-85.</ref>.
 
З'яўленнеЗ’яўленне ўнутранай эміграцыі ў пэўнай краіне можа лічыцца прыметай наяўнасці ў ёй [[Таталітарны рэжым|таталітарнай]] ці [[Аўтарытарны рэжым|аўтарытарнай сістэмы кіравання]]. Але дакладна вызначыць гэта бывае цяжка, бо ў розных дзяржавах, якія прызнаюць і падтрымліваюць пэўныя правы і свабоды сваіх грамадзян, могуць парушацца іншыя правы грамадзян альбо неграмадзян. Таксама ўнутраная эміграцыя можа быць праяўленнем нязгоды з каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства, напрыклад многія маладыя людзі ў 1960-х гг. у [[ЗША]] і краінах Заходняй Еўропы адмаўляліся ад магчымасці рабіць кар'ерукар’еру ў капіталістычным грамадстве і пераязджалі ў сельскую мясцовасць працаваць на зямлі, што ў пэўнай ступені можна лічыць не столькі пратэстам, колькі пасіўнай [[канфрантацыя]]й з [[грамадства]]м. (Падобным чынам у пачатку ХХІ ст. пэўную распаўсюджанасць атрымаў [[даўншыфтынг]] ({{lang-en|downshifting}}) - — свядомае перамяшчэнне ўніз па кар'ернайкар’ернай лесвіцы).
 
== Гісторыя з'явыз’явы ==
Тэрмін "«унутраная эміграцыя"» не з'яўляеццаз’яўляецца савецкім. Ён узнік яшчэ задоўга да ўзнікнення савецкай улады і [[СССР]].
[[Дэльфіна дэ Жырардэн]] ўу 1838  г. апублікавала эсэ "«Унутраная эміграцыя"» (L'émigration intérieure), у якім апісываліся погляды некаторых французскіх манархістаў, нязгодных з рэжымам [[Ліпеньская манархія|Ліпеньскай манархіі]]<ref>[http://magazines.russ.ru/nlo/2011/110/m52-pr.html Построение собственного образа: русские и французские варианты]</ref>. Таксама гэты тэрмін шырока прымянялі да поглядаў творчай інтэлігенцыі [[Германія|Германіі]] часоў нацыстскай дыктатуры<ref>К. Душенко. Цитаты из русской истории. // Эксмо, 2005, стр. 89 (Гл. «Троцкий»)</ref>.
 
У Савецкім Саюзе з [[1923]]  г. тэрмін "«унутраны эмігрант"» выкарыстоўся як абвінавачванне ў контр-рэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасці. Яго прымянялі да дзеячаў культуры, якія не падтрымлівалі савецкую ідэалогію, і таму лічыліся небяспечнымі для савецкага ладу. Напрыклад, ва ўнутранай эміграцыі абвінавачвалі паэтэсу [[Ганна Андрэеўна Ахматава|Ахматаву]]<ref>[http://www.tolerance.ru/vek-tol/1-0-ivanov.html Е.Иванова. Феномен внутренней эмиграции.]</ref>. Таксама гэты тэрмін да сябе прымянялі прадстаўнікі інтэлігенцыі, поўнасцю ці часткова нязгодныя з палітыкай савецкай улады, але не маючыя жадання з ёй змагацца. (Нярэдка іх пратэст выражаўся ў выбары прафесіі [[дворнік]]а, фатографа, качагара, пры наяўнасці вышэйшай адукацыі ці навуковай ступені).
 
Праблема ўнутранай эміграцыі засталася і пасля распаду камуністычнага блоку і СССР. І яна закранае не толькі краіны, дзе палітычная ўлада знаходзіцца ў руках адной асобы, ці пэўнай партыі, руху, сацыяльнай групы. Напрыклад, у сучаснай [[Расія|Расіі]] некаторыя даследчыкі гавораць пра наяўнасць "«новай унутранай эміграцыі"»<ref>[http://www.polit.nnov.ru/2006/05/23/emigration/ О. Ю. Маслов. Новая «внутренняя эмиграция» в России начала ХХI века, «Независимое Аналитическое Обозрение»]</ref>.
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Сацыяльная эвалюцыя‎эвалюцыя]]
[[Катэгорыя:Эміграцыя]]
[[Катэгорыя:Правы чалавека]]