Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, перанесена: тэррыторы → тэрыторы з дапамогай AWB
Радок 26:
5 кастрычнiка 1939 г. Часовая ўправа Беластока звярнулася да ўсiх часовых упраў края з прапановай склiкаць сход для вырашэння пытанняў дзяржаўнага ладу. 3 прадстаўнiкоў часовых упраў быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў, якiя адбылiся 22 кастрычнiка 1939 г. 3 926 абраных дэпутатаў народнага сходу 563 былi з сялян, 197 — з рабочых, 166 — з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 рускiх, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей.
 
28-30 кастрычнiка 1939 года ў [[Беласток]]у адбыўся [[Народны сходСход Заходняй Беларусі|народны сход Заходняй Беларусi]]. Ён прыняў дэкларацыi аб абвяшчэннi Савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, канфiскацыi панскіх зямель, нацыяналiзацыi банкаў i буйной прамысловасцi. Сход пастанавiў прасiць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР i БССР. Народны сход выбраў паўнамоцную камiсiю з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР i БССР яго рашэнняў. 2 лiстапада 1939 г. сесiя [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] i 12 лiстапада сесiя [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] прынялi законы аб уключэннi Заходняй Беларусi ў склад СССР i ўз'яднаннi яе з БССР.
 
У лiстападзе-снежнi 1939 года адбылася нацыяналiзацыя прадпрыемстваў i банкаў. Былi нацыяналiзаваны не толькi буйныя i сярэднiя прадпрыемствы, але i большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусi. Аднаўлялiся i рэканструявалiся прадпрыемствы, будавалiся новыя фабрыкi i заводы. Дробныя прадпрыемствы i рамесна-саматужныя майстэрнi былi аб'яднаны ў больш буйныя, павялiчылася колькасць рабочага класа, паступова лiквiдавалася беспрацоўе. К канцу 1940 года ў заходнiх абласцях БССР дзейнiчалi 392 прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых больш 20 чалавек. Аб'ём валавой прадукцыi ў параўнаннi з 1938 годам павялiчыўся больш чым у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якiя аб'ядналi 6,7 % гаспадарак i 7,8 % зямлi. Iх абслугоўвалi 101 МТС, у якiх налiчвалася 997 трактараў, 368 сеялак, 193 аўтамашыны. На землях лепшых маёнткаў былi арганiзаваны 28 саўгасаў.