Савічы (Брагінскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гісторыя: clean up, перанесена: хлебазапасная крама → хлебазапасны магазін з дапамогай AWB
Радок 85:
Упершыню Савічы згаданыя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 года як сяло воласці [[Любеч|Любецкага]] замку ў [[Кіеўскае ваяводства|Кіеўскім ваяводстве]] [[Карона Каралеўства Польскага|Каралеўства Польскага]]. Тады ў ім налічвалася 6 дымоў<ref>Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30</ref>.
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|2-га раздзела Рэчы Паспалітай]] ([[1793 год]]) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў [[Рэчыцкі павет Мінскага ваяводства|Рэчыцкім павеце]], абшарніцкая ўласнасць. У 1885 годзе побач з вёскай знаходзілася сядзіба з броварам. Цэнтр Савіцкай воласці, у якую ў 1885 годзе ўваходзілі 18 населеных пунктаў з 824 дварамі. Тысячы дзесяцін зямельных угоддзяў у наваколлях вёскі прыналежалі двараніну Канстанціну Прозару. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы размяшчаліся капліца, народная вучэльня, хлебазапаснаяхлебазапасны крамамагазін, яўрэйская малітоўная хата, 2 крамы, карчма.
 
У 1926—1987 гадах цэнтр [[Савіцкі сельсавет (Брагінскі раён)|Савіцкага сельсавета]]. У 1930 годзе арганізаваны [[калгас]] «Савічы», працавалі 2 [[вятрак]]і (1905, 1909 гг.), крупадрабілка, стальмашня, паравы млын (1918 год), гамарня, воўначасальня.
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] дзейнічала [[Брагінскае патрыятычнае падполле|падпольная група]], якую ўзначальвалі С. І. і Ф. І. Філіпенка. Увесну 1942 года падпольшчыкі разам з партызанамі разграмілі варожы гарнізон, маслазавод і знішчылі будынак валасной управы. Карнікі расстралялі і спалілі 33 жыхара (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). Побач з брацкай магілай пахаваны 11 салдат і 8 партызан атрада імя Г. І. Катоўскага, якія загінулі ў бою за вызваленне вёскі<ref>Брагінскае патрыятычнае падполле // {{Крыніцы/ЭГБ|2|}} — С. 63.</ref>.
 
У [[1959]] годзе — цэнтр саўгаса «Савічы». Працавалі камбінат побытавага абслугоўвання, ляснікоўства, пільня, млын, сярэдняя школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.