Савічы (Брагінскі раён)

Брагінскі раён

Са́вічы[1] (трансліт.: Savičy, руск.: Савичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Савічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1571 год
Насельніцтва
86 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Савічы на карце Беларусі ±
Савічы (Брагінскі раён) (Беларусь)
Савічы (Брагінскі раён)
Савічы (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Савічы (Брагінскі раён)

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 22 км на поўдзень ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 152 км ад Гомеля, на захадзе мяжуе з Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам.

Транспартная сетка

правіць

На аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з 2 частак, падзеленых дарогай: заходняй (ледзь скрыўленая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з захаду далучаецца просталінейная вуліца і на поўнач ад яе, паралельна да асноўнай, праходзіць кароткая просталінейная вуліца) і ўсходняй (выгнутая вуліца мерыдыянальнай арыентацыі). Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Саловіца) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў.

Упершыню Савічы згаданыя ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 года як сяло воласці Любецкага замка ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 6 дымоў[3].

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце, абшарніцкая ўласнасць. У 1885 годзе побач з вёскай знаходзілася сядзіба з броварам. Цэнтр Савіцкай воласці, у якую ў 1885 годзе ўваходзілі 18 населеных пунктаў з 824 дварамі. Тысячы дзесяцін зямельных угоддзяў у наваколлях вёскі належалі двараніну Канстанціну Прозару. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы размяшчаліся капліца, народная вучэльня, хлебазапасны магазін, яўрэйскі малітоўны дом, 2 крамы, карчма.

У 1926—1987 гадах цэнтр Савіцкага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Савічы», працавалі 2 ветракі (1905, 1909 гг.), крупарушка, стальмашня, паравы млын (1918 год), гамарня, воўначасальня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група, якую ўзначальвалі С. І. і Ф. І. Філіпенка. Увесну 1942 года падпольшчыкі разам з партызанамі разграмілі варожы гарнізон, маслазавод і знішчылі будынак валасной управы. Карнікі расстралялі і спалілі 33 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). Побач з брацкай магілай пахаваны 11 салдат і 8 партызан атрада імя Г. І. Катоўскага, якія загінулі ў баі за вызваленне вёскі[4].

У 1959 годзе — цэнтр саўгаса «Савічы». Працавалі камбінат побытавага абслугоўвання, лясніцтва, пільня, млын, сярэдняя школа, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 крамы.

Насельніцтва

правіць

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання частка жыхароў (373 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы.

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 50 гаспадарак, 86 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1850 год — 66 двароў.
  • 1885 год — 94 двары, 580 жыхароў.
  • 1897 год — 127 двароў, 812 жыхароў (паводле перапісу). У сядзібе 3 двары, 41 жыхар.
  • 1908 год — 175 двароў, 874 жыхары.
  • 1959 год — 1305 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 50 гаспадарак, 86 жыхароў.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  3. Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30.
  4. Брагінскае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 63. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

Літаратура

правіць