Тамара Сяргееўна Далгашэй

Тамара Сяргееўна Далгашэй (нар. 27 ліпеня 1960, в. Савічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Тамара Сяргееўна Далгашэй
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 27 ліпеня 1960(1960-07-27) (61 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут, урач-кардыёлаг.

Прайшла шлях ад урача-кардыёлага Гомельскага абласнога кардыялагічнага дыспансэра да галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

З'яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана медалём Еўфрасінні Полацкай, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, удастоена звання «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццёПравіць

Мае дачку.

Зноскі

СпасылкіПравіць