Хракавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Хракаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Хракавічы. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна. Большасць вёсак, якія ўваходзілі ў яго склад, былі выселеныя пасля Чарнобыльскай аварыі.

Хракавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Хракавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
26 сакавіка 1987
Дата скасавання 15 жніўня 1974,
1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 858
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Хракавіцкі (Старахракавіцкі) сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Просмыцкага і Чамярыскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Хракавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чамярысы, сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі[2].

26 сакавіка 1987 года цэнтр Савіцкага сельсавета перанесены ў вёску Старыя Хракавічы, сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі[3]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Чэрнеў[4]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Цалуйкі[5]. 20 жніўня 2008 года рашэннем Брагінскага райсавета дэпутатаў былі ліквідаваныя населеныя пункты Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Ляды, Нежыхаў, Новы Сцепаноў, Перасяцінец, Піркі, Пучын, Стары Сцепаноў, Сувіды[6]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсавета[7].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Грушнае, Двор-Савічы, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 858 чалавек[8], з іх 96,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 74. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  6. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць