Жэрднае
Жэ́рднае[1] (трансліт.: Žerdnaje, руск.: Жердное) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Вёска
Жэрднае
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (54 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьРазмешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з 2-й паловы XIX стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года фальварак. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Жардзянскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Жэрднае», працавалі конная крупадрабілка і гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 86 двароў і забілі 38 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 52 мясцовых жыхара, у памяць пра якіх у 1960 г. у скверы збудаваны абеліск. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада). Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсавета[3], да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсавета[4], пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсавет[5]).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1897 год — 3 двары, 15 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 65 двароў, 284 жыхара.
- 1940 год — 108 двароў, 378 жыхароў.
- 1959 год — 324 жыхара (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (54 сем'і) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0