Выграбная Слабада
Вы́грабная Слабада́[1] (трансліт.: Vyhrabnaja Slabada, руск.: Выгребная Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Вёска
Выграбная Слабада
|
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (136 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 32 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 160 км ад Гомеля.
На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Водная сістэма
правіцьНа захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у іх ліку Слабадскі канал.
Транспартная сістэма
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьВядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска Выграбная ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці.
З 30 снежня 1927 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Выграбна-Слабадскога сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1920-я гады дзейнічала школа. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Выграбная Слабада» і «Юны Ленінец», працавалі гамарня, 2 ветракі (з 1902 г. і з 1927 г.), конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у мая 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 48 жыхароў вёскі. Была цэнтрам саўгаса «Слабадскі». Размяшчаліся васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. З 12 лістапада 1966 года да 8 студзеня 1987 года цэнтр Слабадскога сельсавета[3][4].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1850 год — 13 двароў.
- 1908 год — 35 двароў, 264 жыхары.
- 1940 год — 73 двары, 274 жыхары.
- 1959 год − 141 жыхар (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (136 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх