Но́вая Грэ́бля[1] (трансліт.: Novaja Hreblia, руск.: Новая Гребля) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Новая Грэбля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
44 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Новая Грэбля на карце Беларусі ±
Новая Грэбля (Беларусь)
Новая Грэбля
Новая Грэбля (Гомельская вобласць)
Новая Грэбля

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Гідраграфія

правіць

На поўдні і захадзе пойма ракі Брагінка.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе КамарынХойнікі. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас "Новая Грэбля", працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 90 мясцовых жыхароў, у памяць пра якія ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр - вёска Старыя Хракавічы).

Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета[2], да 1 снежня 2009 года — у склад Хракавіцкага сельсавета[3], пасля — зноў у складзе Чамярыскага сельсавета.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 15 гаспадарак, 44 жыхара.

Дынаміка

правіць
  • 1897 год — 13 двароў, 97 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 17 двароў, 128 жыхароў.
  • 1930 год — 24 двары, 143 жыхара.
  • 1959 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 15 гаспадарак, 44 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць