Брагінка
Бра́гінка[1] — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі і на Украіне[1], раней была левым прытокам Прыпяці (басейн Дняпра).
Брагінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 179 км |
Басейн | 2 778 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°07′42″ пн. ш. 30°32′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 51°15′03″ пн. ш. 30°24′42″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 179 км, з іх 165,7[1] км у межах Беларусі. Плошча вадазбору 2778 км², у межах Беларусі 1886,5[1] км².
На рацэ
правіць- Гарады: Брагін.
Аульныя звесткі
правіцьПасля рэгулявальных працаў — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:
Брагінка Верхняя
правіцьЦячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²). Упадаюць Кербецкая канава, Шчэлбінская канава і інш.
Брагінка Сярэдняя
правіцьЦячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).
Брагінка Ніжняя
правіцьЦячэ ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).
Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Зноскі
правіць- ↑ а б в г БелЭн 1996.
Літаратура
правіць- Бра́гінка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 72. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Бра́гінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Шэка Н. Дз. Бра́гінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 320—321. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 26, 36. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Сярэ́дняя Бра́гінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Бра́гинка // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 71. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.