Сувіды

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Суві́ды[1] (трансліт.: Suvidy, руск.: Сувиды) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Вёска
Сувіды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203854106
Сувіды на карце Беларусі ±
Сувіды (Беларусь)
Сувіды
Сувіды (Гомельская вобласць)
Сувіды

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (83 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 25 км на поўдзень ад Брагіна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 143 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

правіць

Побач аўтадарога Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сувідавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі 2 ветракі і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр — вёска Піркі).

З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсавета[3], пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1850 год — 35 двароў, 201 жыхар.
  • 1897 год — 68 двароў, 382 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 91 двор, 549 жыхароў.
  • 1959 год — 509 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (83 сям’і) пераселены.
  • 2010 год — жыхароў няма.

Вядомыя асобы

правіць
  • Марыя Пятроўна Гарупа (1946—2016) — беларуская грамадская дзяячка, журналістка, ганаровая грамадзянка г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

правіць