Няцеч (Тарноўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 60:
Ваўкавыскі лоўчы Казімір Станіслаў Калушэўскі і яго жонка Марыяна з Невяроўскіх фундавалі ў Нецечы касцёл і 19 жніўня 1715 г. надалі новастворанай рымска-каталіцкай парафіі фундуш: 3 валокі зямлі, 10 прыгонных сялян і карчму. Першым пробашчам парафіі стаў ксёндз Антоні, родны брат фундатара. Уніяцкі мiтрапалiт [[Леў Шлюбіч-Заленскі]] абвінаваціў тады Калушэўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян-[[уніяцтва|уніятаў]] з яго вёсак Няцеч, Старажымавічы і [[Чаплічы (Лідскі раён)|Чаплічы]] ў [[Рымска-Каталіцкая Царква|рыма-каталіцтва]]. Сведкаў па справе пераводу ў рыма-каталіцтва пыталі, якую веру сяляне вызнавалі да таго. Тыя адказвалі, што ў вёсках жылі і рыма-каталікі, і ўніяты, была і «схізма» ([[праваслаўе]]), згадваюць і веру пад назвай «старалітва».
 
Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 г. згадвае Няцечу як двор Барымоўскай. Дарога ад Няцечы да [[Ліда|Ліды]] ўлетку цягнулася тры вялікія мілі, узімку балотамі і цераз рэчку [[рака Дзітва|Дзітва]] дзве мерныя мілі. Дарога ад Няцечы да [[Наваградак|Наваградка]] ішла цераз [[Нёман]] лясамі шэсць міль. Дарога да Ваверкі вяла ў кірунку на поўночны захад выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева ішла на [[Голдава]] міма вёскі [[Бабры (Лідскі раён)|Бабры]], а затым да [[Радзівонішкі|Радзівонішак]]<ref>[http://pawet.net/library/history/city_district/religion/drk1784/11_/%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F_%D0%9D%D1%8F%D1%86%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F.html pawet.net]</ref>.
 
З 1921 года вёска ў складзе Польшчы. З 1940 — у БССР. Анупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944.