Дынабургскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др re-categorisation per CFD, перанесена: L. Grzebień → {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}, Giżycki, J.M. → {{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, з дапамогай AWB
Радок 49:
Колькасць вучняў у езуіцкай школе звычайна была адносна невялікай (у [[1802]] г. — 92 чалавекі). Зусім небагата было вучняў, якія пражывалі ў канвікце (пансіёне): у 1802 г. — 3, а ў 1803 — 2. Дынабургскія езуіты ўтрымлівалі музычную бурсу, у якой у 1796 г. займалася 9, а ў 1807 г. — 14 хлопцаў. У 1784—1803 гг. пры калегіуме размяшчаўся (з невялікімі перапынкамі) дом Трэцяй прабацыі<ref name=":1" />. (Трэцяя прабацыя прызначалася для ўсіх членаў Таварыства Ісуса, якія ўжо былі высвечаныя на ксяндзоў і скончылі курс тэалогіі. Пад кіраўніцтвам дасведчанага айца-езуіта, інструктара, удзельнікі Трэцяй прабацыі на працягу года штудыявалі ордэнскае права і, вывучаючы лісты [[Ігнацій Лаёла|Ігнація Лаёлы]], заснавальніка Таварыства Ісуса, і ладзячы штомесячныя сходы, якія праходзілі ў поўным маўчанні, паглыблялі знаёмства з ордэнскай духоўнасцю.)
 
Рашэннем ад [[19 ліпеня]] [[1803]] г. з [[Полацк|Полацку]]у у Дынабург быў пераведзены [[навіцыят]]. У сваю чаргу полацкай пляцоўцы езуітаў перадавалася дом Трэцяй прабацыі<ref name=":0">Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 314.</ref>. За нядоўгі час выпрабаванні ў Дынабургу прашлі многія дзясяткі навіцыяў. У 1804 г. іх было 23, у 1805 г. – і 34, у 1806 г. – 61, у 1807 г. – 34, у 1808 г. – 28, у 1809 г. – 21, у 1810 – 24, а ў 1811 – 34 чалавекі<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_all_pre1829.pdf Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.]</ref>. Сярод іх было нямала ў будучым слынных дзеячаў Таварыства Ісуса, у тым ліку генерал ордэна [[Ян Ротан]]<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_1806-lowquality.pdf Catalogus sociorum et officiorum Societatis Jesu in Imperio Rossiaco. Ex Anno 1805, in Annum 1806. – Polociae: Typis Academicis Societatis Jesu, 1806. – p. 12.]</ref>.
 
Амаль да самага закрыцця калегіума працягвалася яго разбудова. Ёй кіравалі архітэктары [[Андрэй Жаброўскі]] (1780—1786), Фрыдрых Морлік (1787—1793), Тадэвуш Складоўскі (1788—1796) і Войцех Абрампальскі (1796—1800). Так, у 1806 г. драўляным пабудовам для заняткаў, якія неаднаразова знішчаліся пажарамі, на змену прыйшоў мураваны вучэбны будынак<ref name=":1" />.
Радок 55:
Не пазней за [[1743]] г. пры рэзідэнцыі пачала працаваць аптэка, якая карысталася добрай рэпутацыяй у горадзе і яго ваколіцах. У [[1763]] г. для яе лабараторыі быў збудаваны асобны мураваны будынак. Цікава, што з [[1779]] г. езуіты здавалі аптэку ў арэнду лютэраніну з Рыгі<ref name=":1" />.
 
У 1811 г. ў сувязі з пачаткам будаўніцтва ў Дынабургу крэпасці (рыхтуючыся да вайны з Напалеонам, Расійская імперыя ўмацоўвала свае заходнія межы) езуіты былі вымушаны пакінуць горад. Навіцыят быў перанесены ў Пушу, а школа — у [[Краслава|Краславу]]<ref name=":0" /><ref>{{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гижицкий, Ян Марек}} Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 165—166.</ref>
 
== Бібліятэка ==
Радок 82:
*[[Станіслаў Свентахоўскі]], правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса, правінцыял Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса
 
Пакінуўшы ўніверсітэцкую Вільню, апошнія паўтары гады свайго жыцця ў дынабургскіх езуітаў правёў знакаміты астраном і асветнік [[Марцін Пачобут-Адляніцкі]]. <ref>Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 352—353</ref><ref>Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 118.</ref>
 
{{зноскі}}
Радок 88:
== Літаратура ==
* Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
* Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. {{нп3|Людвік Гжэбень|L. Grzebień|pl|Ludwik Grzebień}}. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
* {{нп3|Ян Марэк Гіжыцкі|Giżycki, J.M.|ru|Гижицкий, Ян Марек}} Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
* Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.