Лонданскае вока: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
|Тып = Кола агляду
}}
'''Лонданскае вока''' ({{lang-en|London Eye}}) — адно з найбуйнейшых аглядальных колаў у свеце, знаходзіцца ў [[лондан]]скім раёне [[Ламбет (бора)|Ламбет]] на паўднёвым беразе [[Рака Тэмза|Тэмзы]]. Адна з найпапулярнейшых славутасцяў [[Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі|Злучанага Каралеўства]], штогод яе наведвае больш за 3  млн турыстаў<ref>«[https://www.telegraph.co.uk/travel/destinations/europe/united-kingdom/england/london/articles/London-Eye-complete-visitor-guide/ The London Eye a complete visitor guide]». The Daily Telegraph. 1 мая 2014 года.</ref>.
 
З вышыні 135 метраў (каля 45 звычайных паверхаў) адкрываецца від практычна на ўвесь горад. Аглядальнае кола — праект архітэктараў Дэвіда Маркса і Джуліі Барфілд, які перамог на конкурсе праектаў пабудоў у гонар надыходу новага тысячагоддзя. Рэалізацыя праекта ў жыццё заняла шэсць гадоў (з 1993 па 1999).
 
Лонданскае вока мае 32 цалкам закрытыя і кандыцыянаваныя кабінкі-капсулы для пасажыраў, зробленыя ў форме яйка. Капсулы пранумараваны ад 1 да 33, выключаючы нумар 13<ref>[https://www.telegraph.co.uk/travel/destinations/europe/united-kingdom/england/london/central/south-bank/articles/The-London-Eye-in-numbers/ «The London Eye in numbers»]. The Daily Telegraph. 9 сакавіка 2015 г.</ref>. Кожная 10-тонная капсула сімвалізуе адзін з 32 [[Бора Лондана|бора]] (раёнаў) Лондана і можа прыняць да 25 пасажыраў. Кола круціцца з хуткасцю 26,4  см у секунду (каля 0,9  км у гадзіну), каб адзін абарот займаў каля 30 хвілін. Каб узяць на «борт» пасажыраў кола не спыняецца — хуткасць дазваляе пасажырам ўваходзіць і выходзіць на ўзроўні зямлі. Кола спыняецца толькі каб інваліды і пажылыя людзі маглі бяспечна здзейсніць пасадку-высадку.
 
Кола падтрымліваецца спіцамі і выглядае як вялікае кола ровара. Асвятленне Лонданскага вока было заменена святлодыёднай падсветкай ад Color Kinetics у снежні 2006 года, каб зрабіць магчымым лічбавае кіраванне агнямі. Да пачатку працы асвятлення кола працавала да 8 вечара20:00.
 
{{Зноскі}}