Брачыслаў Васількавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Значаная частка даследчыкаў атаясняе Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, які ўспамінаецца пад 1158<ref name="БС"/> годам, калі полацкі князь [[Рагвалод Барысавіч]] забраў у менскіх князёў Глебавічаў горад [[Горад Заслаўе|Ізяслаўль]] і аддаў Брачыславу, бо горад быў яго «отчынай». Неўзабаве Глебавічы захапілі Ізяслаўль, схапілі і закавалі Брачыслава, а яго брата [[Валодша|Валодшу]] пасадзілі ў цямніцу. У 1160 годзе Рагвалод Барысавіч зноў ваяваў з Глебавічамі і вызваліў Брачыслава і Валодшу<ref name="БС"/>.
 
Аднак, атаясненне Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, удзельнікам падзей 1158—1160 гадоў, няпэўнае. Калі ў 1158 годзе летапіс называе Ізяслаўль «отчынай» Брачыслава Васількавіча, трэба дапусціць, што некалі ізяслаўскім князем быў Васілька Святаславіч. ГэтуюТакую акалічнасць адзначае напрыклад Э. Загарульскі, але не робіць адпаведных высноў. Пра княжанне ж Васількі Святаславіча ў Ізяслаўлі ні проста, ні ўскосна не вядома з крыніц, пагатоў, для гэтага няма храналагічнага месца. У 1128 годзе ў Ізяслаўлі жыў [[Брачыслаў Ізяслаўскі|Брачыслаў]], якога лічаць Давыдавічам, то бок тады горад належаўмусіў належаць Давыду Усяславічу, а не Васільку Святаславічу. Пасля 1128 года Ізяслаўль як і Полацк трымалі кіеўскія намеснікі, бо вялікі князь Мсціслаў «паслаў мужоў па гарадах іх». Толькі ў 1132 годзе палачане прагналі кіеўскага намесніка і далі Васільку сталец у Полацку, менавіта тады Васілька згаданы ўпершыню, а Ізяслаўль тым часам, напэўна, заставаўся ў кіеўскіх руках. Пагатоў неімаверна, каб пры жыцці бацькі -- Святаслава Усяславіча, Васілька Святаславіч мог мець асобны ўдзел, прынамсі да смерці большасці дзядзек і старэйшых стрыечных братоў, чаго пэўна не было.
 
Такім чынам, даследчыкі ставяць асобна [[Брачыслаў Ізяслаўскі|Брачыслава Давыдавіча]] ў Ізяслаўлі пад 1128 годам, і Брачыслава, ізяслаўскага князя ў 1158—1160 гадах, якога прапануюць спрабуюць атаясняць з Брачыславам Васількавічам. Брачыслаў Давыдавіч быў высланы ў Візантыю разам з бацькам у 1129 годзе, у ссылцы памерла яго жонка, але ён мог вярнуцца, як Рагвалод-Васіль у 1139 годзе, і Ізяслаўль быў "отчынай" для яго.