Павел Восіпавіч Баброўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Павел Восіпавіч БАБРОЎСКІ''' (21 сакавіка([[2 красавіка]]) [[1832]], маёнт. Вака каля [[Вільня|Вільні]] — [[16 лютага|3(16) лютага]] [[1905]]), расійскі генерал ад інфантэрыі, сенатар, гісторык і этнограф.
 
Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі [[Міхаіл Кірылавіч Баброўскі|М. К. Баброўскага]], вядомага навукоўца. Byчыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857). У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 -- начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы ўда навукова-адукацыйнуюадукацыйнай ўстанову, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам.
 
3 1859 г. рэдактар (кіраўнік выдання) працы па гісторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны — асноўнай крыніцы пра Беласточчыну перад [[1863]] — "Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня" (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863), у працы пададзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і мястэчкі губерніі. Аўтар даследванняў "Ваеннае права ў Расіі пры Пятру Вялікім" (СПб., 1882-1898) і гісторыі палкоў лейб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.). Таксама П. Баброўскаму належыць шэраг інш. прац па ваенным праве, па ваеннай статыстыцы і гісторыі, у т.л. царкоўнай: "Юнкерскія вучылішчы" (СПб., 1872-1876); "Паходжанне артыкула вайсковага і адлюстраванне працэсаў Пятра Вялікага па статуце вайсковым 1716 г." (СПб., 1881), "Лёс Супрасльскага рукапісу..." (1887), "Яшчэ нататкі пра Супрасльскі рукапіс" (1888), "Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I" (1890), "Міхаіл Кірылавіч Баброўскі" ("Руская Даўніна", 1889). Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў П. Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.