Павел Восіпавіч Баброўскі
Павел Восіпавіч Баброўскі (21 сакавіка (2 красавіка) 1832, маёнтак Вака каля Вільні — 3 (16) лютага 1905) — расійскі генерал ад інфантэрыі, сенатар, гісторык і этнограф[2].
Павел Восіпавіч Баброўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 21 сакавіка (2 красавіка) 1832 ці 1832[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (16) лютага 1905 ці 1905[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Генеральны штаб |
Гады службы | 1851—1905 |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Камандаваў | Аляксандраўская ваенна-юрыдычная акадэмія[d] |
Бітвы/войны | Крымская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1832 годзе ва ўніяцкай[3] сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта, доктара філасофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Драгічына. Пляменнік славіста Міхаіла Баброўскага. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі.
Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі М. К. Баброўскага, вядомага вучонага. Вучыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе[2] (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857)[2]. У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 гадах на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 — начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі[2]. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы да навукова-адукацыйнай установу, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам. Быў сябрам-супрацоўнікам Рускага геаграфічнага таварыства[2].
У апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 года ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губерні.
Навуковая дзейнасць
правіць3 1859 г. рэдактар (кіраўнік выдання) працы па гісторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны — асноўнай крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 — «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня[2]» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863), у працы пададзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і мястэчкі губерніі[2]. Аўтар даследванняў «Ваеннае права ў Расіі пры Пятру Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў лейб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.). Таксама П. Баброўскаму належыць шэраг іншых прац па ваенным праве, па ваеннай статыстыцы і гісторыі, у т. л. царкоўнай: «Юнкерскія вучылішчы» (СПб., 1872—1876); «Паходжанне артыкула ваеннага і адлюстраванне працэсаў Пятра Вялікага па статуце ваенным 1716 г.» (СПб., 1881), «Лёс Супрасльскага рукапісу…» (1887), «Яшчэ нататкі пра Супрасльскі рукапіс» (1888), «Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I» (1890), «Міхаіл Кірылавіч Баброўскі» («Руская Даўніна», 1889). Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў П. Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.
Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага края і ўніяцкай царквы (у 1839 сям’я перайшла ў праваслаўе).
Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялогіі, педагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.
Сям’я
правіцьЖонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Адна з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.
Бібліяграфія
правіць
Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам з’яўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыццёвыя з’явы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам з ім развіваецца і памірае… |
Павел Баброўскі[3]. |
- Историко-статистический очерк города Гродны // Памятная книжка Гродненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
- Законы движения народонаселения Гродненской губернии в 15летний период // Памятная книжка Гродненской губернии на 1860 год. Гродно, 1860;
- Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. № 85, 86;
- Историческая монография города Гродны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 7;
- Г. Слоним и примечательные места Слонимского уезда // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., № 12;
- Упразднение Супрасльской грекоуниатской епархии и восстановление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890.
- Физические и нравственные элементы северозападных губерний России: (по поводу «Материалов по географии и статистике Минской губернии», собраные И. Зелинским. 2 части, 1865 г.) / П. Бобровский // Вестник Западной России. — 1865/1866. — Том 2 — Книга 4 — Отделение 3. — С. 1—38).
Крыніцы
правіць- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е ё Бобровский Павел Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
- ↑ а б Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 5.
Літаратура
правіць- Шалькевіч В. Ф. Баброўскі Павел Восіпавіч (02.04.1832 — 16.02.1905), гісторык, этнограф / В. Ф. Шалькевіч // Асветнікі зямлі беларускай. — Мн., 2006. — С. 33-34.
- Венгеров С. А. Критикобиографический словарь русских писателей и учёных… Т. 4. Спб., 1895;
- Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.
- Бобровский Павел Осипович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Баброўскі Павел Восіпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 61. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Генерал П. О. Бобровский. Некролог // ЛЕВ. 1905. № 9-10.