Рада Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Рада Вялікага Княства Літоўскага''' (таксама '''Паны-Рада''') — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў [[XV стагоддзе|XV]] — 1-йпершай палове [[XVI стагоддзе|XVI]] стагоддзяўстагоддзя.
 
== Стварэнне ==
Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у [[XV]] стагоддзі набыла большую самастойнасць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампетэнтна ў справе абрання вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных спраў, выданні законаў, разглядзе найважнейшых судовых спраў.
 
У сваёй дзейнасці мусіла была ўлічваць унутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|соймы]], каб заручыцца падтрымкай усёй [[шляхта|шляхты]]. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна з вялікім князем, а пры яго адсутнасці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях [[1492]] і [[1506]] гадоў, у [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года|Статуце 1588 года]] яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.
 
== Склад ==
У Раду ўваходзілі:
* найвышэйшыя службовыя асобы дзяржавы ([[Маршалак вялікі літоўскі|маршалак]], [[гетман]], [[канцлер вялікі літоўскі|канцлер]], [[падскарбі]], [[ваявода|ваяводы]], [[кашталян]]ы, [[староста|старосты]]);
* каталіцкія біскупы;
* найбуйнейшыя феадалы.