Арэса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Агульнае: вікіфікацыя
Радок 24:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі [[Ляўкі (Старадарожскі раён)|Ляўкі]] [[Старадарожскі раён|Старадарожскага раёна]], цячэ ў [[Любанскі раён|Любанскім]] і [[Акцябрскі раён|Акцябрскім]] раёнах па [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніне]], ніжняе цячэнне ў [[Прыпяцкае Палессе|Прыпяцкім Палессі]]. Рака атрымала шырокую вядомасць пасля апублікавання паэмы [[Янка Купала|Я. Купалы]] «[[Над ракой Арэсай]]».
 
Жыўленне ракі мяшанае, пераважна снегавое. Рэльеф вадазбору у паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэнні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Веснавое разводдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 сутак, затапляе вялікія прасторы, у т.л. асушаных балот. Максімальны расход вады каля [[Андрэеўка (Акцябрскі раён)|в. Андрэеўка]] (за 12 км ад вусця) адзначаны ў 1931—301 м³/с, найменшы — у 1927 каля в. Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-асенняя межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхнім цячэнні, за 7 км на поўнач ад г. Любань, створана [[Любанскае вадасховішча]], якое ўваходзіць у Арэскую меліярацыйную сістэму і аказвае істотны ўплыў на гідралагічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³). <!--Тут была найбольшая ў БССР рыбная гаспадарка. Што зараз?-->