Усяслаў Васількавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др катэгорыя з дапамогай AWB
Радок 67:
 
== Біяграфія ==
Сын полацкага князя [[Васілька Святаславіч|Васількі Святаславіча]]. Магчыма, упершыню згадваецца як "Усяслаў з Полацка" сярод удзельнікаў паходу на Ушчыж<ref name="ehist">{{кніга|загаловак=Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея—Яшын; Дадатак|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2003|том=6. Кн.2|старонак=616|тыраж=10&nbsp;000|isbn=985-11-0276-8}}</ref>, полацкім князём тады быў [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалод Барысавіч]], напэўна, Усяслаў браў удзел у паходзе з яго згоды і з полацкімі сіламі. Ёсць думка, што да 1162 года княжыў у Віцебску<ref name="ehistБС" /><ref name="БСehist" />. Заняў полацкі сталец ў 1162 годзе пасля паразы Рагвалода Барысавіча ад менскага князя [[Валадар Глебавіч|Валадара Глебавіча]]<ref name="БС"/>, пасля цяжкіх страт палачан Рагвалод не вярнуўся ў Полацк, а пайшоў княжыць у [[Горад Друцк|Друцк]]. Палачане заклікалі на сталец Усяслава, які валадарыў пры падтрымцы смаленскіх князёў і не ладзіў з менскімі Глебавічамі.
 
У 1167 годзе менскі князь Валадар, з войскам дзе было шмат [[літоўцы|літоўцаў]], выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог у бітве і заняў полацкі сталец, заключыў з [[веча]]м умовы і замацаваў крыжацалаваннем<ref name="БС"/>. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь [[Раман Расціславіч, князь смаленскі|Раман Расціславіч]], вярнуўся ў Менск. Васілька зноў заняў полацкі сталец<ref name="БС"/>.
 
У 1175 годзе будучы полацкім князям таксама неяк кантраляваў Віцебск, пры гэтым захоўваў даўнюю сувязь са смаленскімі князямі, бо сватоў па дачку "Усяслава Віцебскага" уладзімірскі князь Яраполк Расціславіч паслаў "к Смоленьску".
 
У 1178/1179 годзе ноўгарадскі князь [[Мсціслаў Расціславіч]] пайшоў на Полацк, але старэйшы брат, смаленскі князь Раман Расціславіч, папярэдзіўшы яго пра гэтага паслаў смаленскае войска на чале з сваім сынам Мсціславам на дапамогу палачанам. Такім чынам, паход наўгародцаў не адбыўся, але, мусіць, гэты выпадак абвастрыў полацка-смаленскія адносіны, што выявілася наступнымі гадамі.
Радок 100:
[[Катэгорыя:Князі віцебскія]]
[[Катэгорыя:Князі полацкія]]
[[Катэгорыя:РодІзяславічы Ізяславічаў ПолацкіхПолацкія]]