Русь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
== Назва «Кіеўская Русь» ==
{{main|Кіеўская Русь}}
Тэрмін ''Кіеўская Русь'' уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] дзяржавы [[Кіеўская Русь|Русь]], а таксама тэрыторыі, якойякімі кіравалі прадстаўнікі дынастыі [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] (да сярэдзіны [[XIII стагоддзе|ХІІІ]] ст.). Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя [[Украіна|Украіны]]). У [[XIII стагоддзе|ХІІІ]]—[[XIV стагоддзе|XIV]] стст. пашыраецца этнаканфесійнае значэнне: Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў [[Берасцяныя граматы|берасцяных граматах]] і літаратурных творах (гл. [[Слова пра пагібель Рускай зямлі]]). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]]: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і [[Паўднёвыя славяне|паўднёваславянскія]] землі (гл. [[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]]).
 
{{таксама|*}}: [[назва Русь|Паходжанне назвы Русь]].
 
== Гісторыя ==
Пачаткам гісторыі Русі традыцыйна лічыцца [[862]] г., якім [[Аповесць мінулых гадоў]] датуе запрашэнне славянамі і фіна-уграмі на княжанне [[варагі|варагаў]]. ВарагіПаводле летапіснага падання, варагі на чале з [[Рурык]]ам прыйшлі ў горад [[Сяло Старая Ладага|Ладагау]], потым — у [[Ноўгарад]], а каля [[880]] г. князь [[Алег Вешчы|Алег]] перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад [[Хазарскі каганат|хазарскай]] залежнасці, на працягу [[X стагоддзе|X ст.]] падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя [[Правадырства|аб'яднанні]]. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «[[Шлях з варагаў у грэкі|з варагаў у грэкі]]» (з [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] да [[Чорнае мора|Чорнага мора]], па [[Днепр|Дняпры]]) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй [[Азія|Азіі]], па [[Волга|Волзе]]. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны [[футра]], [[воск]], [[мёд]].
 
К канцу [[X стагоддзе|X ст.]] варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая [[дружына]] да сярэдзіны [[XI стагоддзе|XI ст.]] заставалася пераважна варажскай.