Мангола-татарскае нашэсце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.2
Радок 5:
Заваяванне Старажытнай Русі войскамі хана Батыя стала магчымым дзякуючы шматразовай перавазе войскаў манголаў, а таксама размежаванасці княстваў, непадрыхтаванасці большасці гарадоў да абароны. Нашэсце прынесла вялізныя страты насельніцтву Русі, адкінула развіццё Русі на некалькі стагоддзяў назад. У большасці княстваў усталявалася мангольскае іга, якое закансервавала [[феадалізм|феадальную]] раздробленасць.
 
Наступствы нашэсця былі катастрафічнымі для рускіх гарадоў. З 74 гарадоў былой Кіеўскай Русі былі спустошаныя 49, 14 з іх ужо не былі адноўлены, а 15 з часам ператварыліся ў вёскі. У першыя 50 гадоў мангольскага валадарства не было пабудавана ніводнага новага горада, а дамангольскага ўзроўню каменнага будаўніцтва быў дасягнуты толькі праз сто гадоў. Здрахлеў шэраг рамесных спецыяльнасцяў, былі страчаны сакрэты вытворчасці ювелірных вырабаў ([[эмаль]], [[зернь]], чэрнь). Некаторыя раёны спусцелі, паўсюдна скараціліся пасяўныя плошчы, заняпаў гандаль. Мангола-татарскае нашэсце таксама прывяло да значных дэмаграфічных страт, былі знішчаны многія прадстаўнікі рускай эліты<ref>[http://ukrmap.su/be-uh7/982.html] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160310203329/http://ukrmap.su/be-uh7/982.html |date=10 сакавіка 2016 }}</ref>.
==Мангола-татарская навала на тэрыторыі Беларусі==
Большая частка тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238—1241 гадах. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Па адной версіі войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі рускімі княствамі, але пры гэтым пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна большае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх прастораў, але пасылалі на поўнач ад [[Прыпяць|Прыпяці]] асобныя атрады. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.