Антоні Клімантовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Антоні Клімантовіч''' (нарадзіўся 14 лютага 1969, в. Лабуці, Шаркаўшчынскі раён, [[Віце...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Антоні Клімантовіч''' (нарадзіўся [[14 лютага]] [[1969]], в. [[Лабуці]], [[Шаркаўшчынскі раён]], [[Віцебская вобласць]]) – беларускі рэлігійны дзеяч, ксёндз. У [[1977]]-[[1984]] вучыўся ў сярэдняй школе ў в. [[Васюкі]], у [[1984]]-[[1987]] ПТВ № 168 у [[Глыбокае]]. У [[1987]]-[[1989]] служыў ў войску. У [[1989]]-[[1995]] вучыўся ў Вышэйшай каталіцкай семінарыі ў [[ГароднаГродна]]. У [[1994]] атрымаў пасвячэнні ў дыяканы. [[9 ліпеня]] [[1995]] атрымаў святарскія пасвячэнні. [[7 жніўня]] [[1995]] быў прызначаны вікарыем архікафедральнай [[Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск)|парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі]] ў [[Мінск]]у. [[8 чэрвеня]] [[1997]] быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. [[18 студзеня]] [[2000]] быў прызначаны выконваючым абавязкі пробашча [[Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)|парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі]] ў [[Бабруйск]]у. [[1 сакавіка]] [[2001]] быў прызначаны на пасаду аканома Міждэяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў [[Пінск]]у. [[26 студзеня]] [[2003]] быў прызначаны пробашчам парафіі св. Антонія Падуанскага ў Мінску, [[10 мая]] [[2003]] - выконваючым абавязкі пробашча архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. [[2 лютага]] [[2005]] быў прызначаны дэканам Мінскага дэканату і пробашчам архікафедральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. [[15 студзеня]] [[2007]] прызначаны дэканам Архікафедральнага дэканату ў Мінску.
 
{{DEFAULTSORT:Клімантовіч Антоні}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[be-x-old:Антоні]]