Менскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Менскае княства''' — удзельнае княства Полацкай зямлі.
 
Вылучылася ў 1101 г. пасля смерці [[Усяслаў Полацкі|Усяслава Полацкага]] як удзел яго сына [[Глеб Менскі|Глеба]]. Карыстаючыся падтрымкаю вял.кн. Святаполка, Глеб значна пашырыў межы Менскага княства, да 1116 г. апроч Менска княства ўключала Друцк, Оршу, Копысь і, верагодна, інш. землі. Пасля смерці вял.кн. Святаполка (1113) Глеб быў у канфлікце з новым вял.кн. [[Уладзімір Манамах|Уладзімірам]], у 1116 г. спаліў уладзіміраў горад Слуцк і вывеў палон. Вял.кн. Уладзімір пайшоў да Менска і прымусіў Глеба падпарадкавацца, адняў у яго ўсе ўладнні апроч Менска. Аднак Глеб канчаткова не змірыўся з Уладзімірам, таму ў 1119 г. Менск захапілі кіеўскія войскі, Глеб быў узяты ў палон і хутка памёр у кіеўскай турме, Менскае княства было падпарадкавана Кіеву. Толькі ў сяр. 12 ст. асобнае Менскае княства адноўленае, у 1146 г. менскі сталец займаў сын Глеба [[Расціслаў Глебавіч|Расціслаў]].
 
Сыны Глеба вярнулі ў склад Менскага княства Друцк, а таксама далучылі суседні Ізяслаўль, які, магчыма, разам з Лагойскам уваходзіў у Менскае княства пры Глебе, але ў 1116 г. быў адняты у яго вял.кн. Уладзімірам. Некаторы час Друцк і Ізяслаўль былі менскімі ўдзеламі, але хутка Друцк быў страчаны Глебавічамі, а Ізяслаўль у 1160-1180-х неаднакроць з рук у рукі, пакуль нарэшце канчаткова не апынуўся ва ўладаннях Глебавічаў. У гэты час Менскае княства мела цесныя сувязі з літоўцамі, якія неаднакроць выступалі на яго баку.
 
У кан. 12 ст. з Менскага княства вылучаецца [[Свіслацкае княства|Свіслацкі удзел]], які існаваў як асобнае княства яшчэ некаторы час па далучэнні Менскага ўдзела да ВКЛ. Тымчасова вядомы і [[Лагожскае княства|Лагожскі ўдзел]], які згадваецца ў 1186 г., але пазней Лагожскі ўдзел зноў быў далучаны непасрэдна з Менскам.
 
Менскае княства існавала яшчэ ў 1-й пал.чвэрці 14 ст., у 1326 г. згадваецца кн. [[Васіль Менскі]], які ўжо залежаў ад вял.кн. [[Гедзімін]]а. Акалічнасці і дакладны час уваходжання Менскага княства ў ВКЛ не вызначаны, але ў 1345 г. Менск разам з Лагожскам ужо ўваходзіў у Віленскую палову ВКЛ, т.б. належаў вял.кн. [[Альгерд]]у.
 
== Літаратура ==