Мілавідская бітва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 194.158.199.241 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства JerzyKundrat
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
{{вызнч|1=Мілавідская бітва}} [[1863]], бітва паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі ў час паўстання 1863—1864 у царстве Польскам і заходніх губерніях Расіі. У сярэдзіне мая 1863 у лагеры пад Мілавідамі (Слонімскі пав., цяпер [[Баранавіцкі раён]]) сканцэнтраваліся Слонімскі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Навагрудскі, Пружанскі паўстанцкія атрады (каля 800 чал.). Лагер паўстанцаў знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст—Бабруйск. Камандаванне аб'яд-нанымі сіламі ўзяў на сябе А.Лянкевіч. 21 мая паўстанцкія сілы ў мілавідскім лагеры інспектаваў [[Кастусь Каліноўскі]]. На падаўленне паўстання царскія ўлады кінулі войскі са [[Слонім]]а і [[Нясвіж]]а. Першай падышла калона са Слоніма (3 роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка з 4 гарматамі і коннай групай) на чале з падпалкоўнікам Булгарыным. 22 мая (3 чэрвеня) рас. войскі з розных бакоў атакавалі лагер. Бой працягваўся некалькі гадзін, паўстанцы вытрымалі ўсе атакі. Калі стала цямнець, царскія войскі адступілі на зыходныя пазіцыі, страціўшы 50 чал. забітымі і параненымі. Хутка ім на дапамогу падаспела калона з Нясвіжа (2 роты Новаінгерман-ландскага палка), і назаўтра наступленне аднавілася, але паўстанцы да гэтага часу пакінулі лагер і разышліся ў розныя бакі (іх страты — 18 чал.). Забітыя паўстанцы і царскія вайскоўцы паводле загаду Булгарына былі пахаваны каля шашы ў розньк маіілах.