Джорджтаўн (Гаяна): Розніца паміж версіямі

сталіца Гаяны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Джорджтаўн''' ({{lang-en|Georgetown}}) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад [[Гаяна|Гаяны]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:21, 30 жніўня 2010

Джорджтаўн (англ.: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлатычнага акіяна ў вусці ракі Дэмерара. Насельніцтва складае каля 210 тыс. чалавек.

Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксіты, золата і алмазы.

Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галандскімі каланістамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзеная гораду ў 1812 годзе, пасля перадачы калёніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра галандскіх каланіяльных тэрыторыяў ў Паўднёвай Амерыцы. У 1812 годзе, пасьля заваявання брытанцамі, у горадзе размясцілася рэзідэнцыя губернатара. У 1831 годзе, пасля аб’яднання англійскіх калоній Бербіс, Эсекіба і Дэмерара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэння — Брытанская Гвіяна. Пасля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя зь Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.

У маі 1966 году Гаяна абвясціла сваю незалежнасць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.

Прыродныя ўмовы

Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Перыяд дажджоў цягнецца з мая да жніўня, і з лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасць акіяна, вільготнасць паветра вельмі высокая, прыкладна 75-80%.

Вонкавыя спасылкі