Мікола Гайдук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: be-x-old:Мікола Гайдук
др ++
Радок 1:
{{вызнч|1='''Мікола}} {{вызн|1=Гайдук}}ГАЙДУК''' ([[29 мая]] [[1933]], в. Кабылянка каля Міхалова, нацяпер [[Беласточчына|Беласточчыне]]Беластоцкае ваяв. Польшча — [[2 верасня]] [[1998]]), — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнаўца, педагог. Друкаваўся з 1957, аўтар зборніка вершаў "Ціш", апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ "Трызна", "Паратунак", "Брэсцкая унія", казак, артыкулаў, нарысаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове.
 
Нарадзіўся у сялянскай сям'і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў [[БДУ]] (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 г. — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 г. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 г. працаваў у газеце «Ніва» (Беласток), у 1971—1986 г. — публіцыст, у 1986—1988 г. — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).
 
Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).
 
Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БП 1917-90|Гайдук Мікола}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Мікола Гайдук}}
* Календарыюм // Czasopis, № 05'2003
 
{{DEFAULTSORT:Гайдук Мікола}}