Вільгельм Кубэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Погляды: беларусізацыя вынесена ў асобны тэкст
Радок 24:
=== Беларускае пытанне ===
 
Пад кіраўніцтвам Кубэ на акупаваных беларускіх землях праводзілася палітыка г.зв. "[[вайсрутэнізацыя|вайсрутэнізацыі]]" — спрыяння беларускаму нацыянальнаму развіццю пад нямецкім кіраўніцтвам і кантролем.
У самым пачатку дзейнасці як кіраўніка нямецкай грамадзянскай адміністрацыі К. абвясціў намер дасягнуць паразумення з беларускім грамадствам, на аснове ўпарадкаванай гаспадарчай дзейнасці, культурных і палітычных саступак, здзейсніў шэраг мер у гэтым кірунку. Спрабаваў паказаць беларускаму народу станоўчую перспектыву нямецкай акупацыі. Нечакана для многіх, даў высокі прыярытэт развіццю слабога, як заўважалася, нацыянальнага пачуцця беларусаў, публічна акрэсліваў [[Беларусь]] як жыццёвую прастору [[беларусы|беларускага народу]]. Шмат якія дзеянні ў падтрымку беларускага нацыянальнага руху з'яўляліся яго ўласнай ініцыятывай, або вынікамі яго доўгіх намаганняў. Дзеля атрымання лепшай палітычнай падтрымкі сваіх намаганняў у кіравальных колах Германіі выставіў ідэю аб нардычным паходжанні беларусаў (пач. 1943).
 
Між іншым, выдаў тымчасовую інструкцыю па абавязковай сямігадовай школьнай адукацыі (10.9.1941), зварот "Да жыхароў Беларусі!" (22.9.1941), спрыяў дзейнасці [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (БНС), стварэнню [[Беларуская самаахова|Беларускай самааховы]] (БСА), адкрыццю медыцынскага інстытуту ў Магілёве (13.5.1943), дэкрэту аб прыватызацыі зямлі (3.6.1943), стварэнню [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]] (СБМ) (22.6.1943), падтрымліваў захады беларускіх нацыянальных колаў па беларусізацыі [[каталіцтва|каталіцкай царквы]] ў Беларусі.
 
=== Канфлікт з СС ===