Астрожская акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др [r2.6.4] робат Дадаем: be-x-old:Астроская акадэмія
др афармленне
Радок 1:
Заснаваная'''Астрожская акадэмія''' — навучальная ўстанова заснаваная каля [[1576]] г. на сродкі [[КВ. К. Астрожскі|Васіля-Канстанціна Астрожскага]] ў яго родавым маёнтку [[Горад Астрог|г. Астрог]]. Астрожская [[школа]], ці [[акадэмія]], мела трохступенны характар, спалучала ў сабе элементарную (пачатковую) і сярэднюю школы, з пачаткамі вышэйшай. У аснову праграмы навучання была пакладзена заходнееўрапейская сістэма «сямі вызваленых навук», вывучаліся [[граматыка]], [[рыторыка]], [[дыялектыка]], [[арыфметыка]], [[геаметрыя]], [[астраномія]], [[музыка]]. Галоўная ўвага надавалася вывучэнню [[грэчаская мова|грэчаскай]] і [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] моваў, выкладаліся таксама [[філасофія]] і [[багаслоўе]].
 
[[Падручнік]]і для навучання рыхтаваліся і друкаваліся ў [[Астрожская друкарня|Астрожскай друкарні]]. Непасрэдна пры школе і друкарні К. Астрожскі стварыў гурток адукаваных людзей, якія займаліся перакладамі, распрацоўвалі і выдавалі вучэбную, богаслужбовую, павучальную літаратуру. Да гуртка належалі вядомы друкар [[Іван Фёдараў]], пісьменнік [[Герасім Сматрыцкі]], перакладчыкі і выдаўцы [[Васіль Суражскі]] і [[Цімафей Міхайлавіч]]; браты [[Дзям'ян Налівайка|Дзям'ян]] і [[Ігнацій Налівайка|Ігнацій Налівайкі]]. У Астрог часта наведваліся грэчаскія навукоўцы — [[Дзіянісій Палеалог]], будучы Канстанцінопальскі патрыярх [[Кірыл Лукарыс]], патрыяршы экзарх свяшчэннамучанік [[Нікіфар Кантакузін]]. Усе гэтыя высокаадукаваныя людзі прымалі ўдзел у навучанні, што сведчыць пра яго высокі ўзровень.
 
Са сцен Астрожскай акадэміі выйшлі вядомыя царкоўныя і грамадска-культурныя дзеячы — пісьменнікі-палемісты і перакладчыкі. Сярод іх: [[Клірык Астрожскі]] — аўтар пісьмаў-адказаў [[Іпацій Пацей|Іпацію Пацею]]; [[Мялецій Сматрыцкі]] — епіскап і вядомы пісьменнік-палеміст; [[Захарыя Капысценскі]] — пісьменнік-палеміст; [[ІаўІоў Барэцкі]] — Кіеўскі мітрапаліт, перакладчык і пісьменнік; [[Стэфан Зізаній]] — педагог і царкоўны прапаведнік; [[Андрэй Рымша]] — вядомы паэт, заснавальнік панегірычнага жанру і інш.
 
[[Катэгорыя:Культура Беларусі]]