Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
'''Іван Іванавіч НАСОВІЧ''' ([[{{ДН|7|10|1788|26 верасня]] (7 кастрычніка)|9}}, [[1788]], Гразівец|в. [[Гразівец]], цяпер [[Чавускі раён]] — [[25 ліпеня]] ({{ДС|6 жніўня) |8|1877|25|7}}), беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф. Прадстаўнік ідэйна-палітычнага руху [[заходнерусізм]]ау<ref>[http://sobor.by/zametki.php Трещенок Я. И. Две белорусские национальные идеи (католический национал-сепаратизм и православная национальная идея) ]белорусские…</ref>.
 
Скончыў Магілёўскую гімназію і духоўную семінарыю (1812). Працаваў выкладчыкам, інспектарам Аршанскага, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўных вучылішчаў (1813—1822), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага і Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822—1843). У 1843 выйшаў у адстаўку, пераехаў у Мсціслаў і заняўся навуковай працай.
 
Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбурскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]. Па ix прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі» (Увараўская прэмія 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбурзе), дзе растлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І. І. Насовіча тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы» (1870, Дзямідаўская прэмія 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерніях, а таксама выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквівалентамі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў. У 1881 быў выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка» (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца унікальным зборам беларускай лексікаграфіі.
 
Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І. І. Насовіча, галоўная сярод якіх — «Зборнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]), які змяшчае каля 3,5 тыс. [[прыказка|прыказак]], [[прымаўка|прымавак]], [[прыгаворка|прыгаворак]], [[праклён]]аў, [[скорагаворка|скорагаворак]] і інш. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца ix паходжанне, даюцца зквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Перад гэтым выданнем выйшаў зборнік «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), пасля выходзізі зборнікі «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў). Вядомы рукапіс зборніка легенд, паданняў, былін, баек пакуль нe выяўлены. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І. І. Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.
Радок 10:
 
{{зноскі}}
 
{{літ|1=|Календарыюм // Czasopis, № 10/2003|{{Крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}}|Від=Б}}
== Літаратура ==
{{літ|1=|Календарыюм* // Czasopis, № 10/2003|{{Крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}}|Від=Б}};
* Календарыюм // Czasopis, № 10/2003;
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* Трещенок Я. И. [http://sobor.by/zametki.php Две белорусские национальные идеи (католический национал-сепаратизм и православная национальная идея)] // VII Международные Кирилло-Мефодиевские чтения, посвященные Дням славянской письменности и культуры: Материалы чтений (Минск, 22-24 мая 2001 г.). В 2 ч. Ч. 1, кн. 2 / Европейский гуманитарный ун-т, Бел. гос. ун-т культуры; отв. ред. и сост. А. Ю. Бендин.- Мн.: ООО «Ковчег», 2002.
 
{{DEFAULTSORT:Насовіч Іван Іванавіч}}