Комант: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Комант''' або '''Скоманд''', '''Скаламенд''' ({{lang-de|Skumand}}, {{lang-lt|*Gomants/Gomantas, *Komants/Komantas, *Skomantas}}; ~[[1225]] — кан. 13 ст.) — князь судаўскі, кіраўнік супраціўлення судаваў і іншых прусаў агрэссііагрэсіі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] ў [[1277]]—[[1283]] г.
 
Лічыцца, што валодаючы [[Судава]]й Комант меў рэзідэнцыю на [[гарадзішча|гарадзішчы]], якое знаходзіцца ў наваколлі сучаснага горада [[горад Элк|горада Элк]] ([[Польшча]]), каля Скамацкага возера ({{lang-pl|Skomęckie jezioro}}), якое гісторыкі атаясамліваюць з замкам Скамандбург (літар. ''Комантаў замак''). Недалека ад гэтага гарадзішча ёсць і веска Скаманты ({{lang-de|Skomentnen, Skomanten}}, {{lang-pl|Skomęntno Wielkie}}).
У [[1273]] г., а пасля ў [[1278]] г. Комант начале судаўскага войска пры падтрымцы войска [[ВКЛ]] спусташыў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]] ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў [[Кульм]]а і [[Торунь|Торна]], замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 г. немцы спалілі рэзідэндыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон [[Людвіг фон Лібенцэль|Людвіга фон Лібенцэля]], але праз нейкі час вызваліў яго. Тымчасова, недзе да [[1281]] г., Комант з Судавіі, пазбягаючы ціску з боку Ордэна, перасяліўся на [[Русь]] — у тую яе частку што належала [[ВКЛ]], хутчэй за ўсё ў [[Гародня|Гародню]]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што у часы кіравання [[Трайдзень|Трайдзеня]], Комант быў другім чалавекам у ВКЛ пасля вялікага князя. Магчыма, у хуткім часе па сваім пераездзе ў ВКЛ Комант быў пераведзены ў заходнюю [[Жамойць]], — так дазваляе думаць назва вескі Скаманты ({{lang-lt|Skomantų}}) і вялізнае гарадзішча побач, выдатна ўмацаванае ў [[13 ст.]], якое размешчана непадалёк ад колішняга [[Замак Гедзіміна|замка Гедзіміна]].