Другое Балгарскае царства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.4) (робат Дадаем: be-x-old:Другое Баўгарскае царства
др афармленне
Радок 1:
'''Другое Балгарскае царства''' ([[1187]][[1396]]) -- — сярэднявечная балгарская дзяржава.
 
У канцы [[XII ст.]] аб'яднаныя венгерскія, сербскія і французскія войскі напалі на [[Візантыя|Візантыю]], пад уладай якой знаходзілася [[Балгарыя]], і захапілі [[Горад Сафія|Сафію]]. Увосень [[1185]] пачалося паўстанне, падрыхтаванае і ўзначаленае [[баляры|балярамі]] з горада [[Горад Тырнава|Тырнава]] братамі [[Іван I Асень|Асенем]] і [[Пётр II, цар балгарскі|Пятром]]. Паўстанне было паспяховым, і ў 1187 імператар Візантыі [[Ісак II]] падпісаў мірны дагавор, паводле якога ўсе землі на поўнач ад [[Горны хрыбет Старая Планіна|Старой Планіны]] пераходзілі да адноўленага балгарскага царства (гл. таксама: [[Першае Балгарскае царства]]).
 
Асень каранаваўся ў Тырнаве як "«цар балгараў і валахаў"», у [[1196]] годзе быў забіты сваім сваяком [[Іванка]]м. Пётр правіў усходнімі правінцыямі са сталіцай у [[Горад Праслава|Праславе]], а ў [[1197]] быў забіты балярамі.
 
У 1197 на сталец сеў [[Калаян]], малодшы брат Асеня і Пятра. Стаўшы царом Балгарыі (1197-[[1207]]), Калаян паспяхова змагаўся з венграмі і наладзіў адносіны з Рымам, адваяваў у візантыйцаў [[Горад Варна|горад Варну]] і вялікія раёны [[Фракія|Фракіі]] і [[Македонія, рымская правінцыя|Македоніі]]. У час [[Чацвёрты крыжовы паход|4-га крыжовага паходу]] [[Горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаль]] быў узяты крыжакамі, і наваствораная [[Лацінская імперыя]] пачала прэтэндаваць на ранейшыя ўладанні Візантыі, лічачы Калаяна сваім васалам.
 
Балгарскі цар аспрэчыў дамаганні лацінскага імператара [[Балдуін Фландрскі|Балдуіна Фландрскага]], і ваеннае сутыкненне стала непазбежным. [[14 красавіка]] [[1205]], пад сценамі крэпасці [[Горад Адрыянопаль|Адрыянопаль]], войска Калаяна нечакана разбіла лацінскае войска. Імператар Балдуін быў палонены, кінуты ў турму ў балгарскай сталіцы. Калаян не здолеў выкарыстаць гэты надзвычайны поспех, а ў 1207 ён быў забіты ў выніку змовы баляраў.
 
За валадарствам [[Іван II Асень|Івана II Асеня]] ([[1218]]-[[1244]]) прыйшоў новы ўздым балгарскай дзяржавы. Пры тым, цару даводзілася дзяліцца ўладай з балярамі і манастырамі<!--, землі якіх апрацоўваліся вольнымі або залежнымі сялянамі-->. У краіне развіваўся гандаль, наладзіліся гандлёвыя сувязі з [[Венецыянская рэспубліка|Венецыяй]] і [[Генуэзская рэспубліка|Генуяй]]. Іван Асень II спрыяў развіццю мастацтва, архітэктуры, літаратуры. Былі адноўленыя межы краіны з часоў [[Сімеон, цар балгарскі|Сімеона]], <!--моцны штуршок атрымала развіццё мастацтваў і гандлю,-->упершыню пачалася чаканка ўласных манет з золата, срэбра і медзі. Вялікі ваенны поспех прынесла [[бітва пад Клакотніцай, 1230|бітва пад Клакотніцай (сакавік 1230)]], калі балгарскія войскі атрымалі бліскучую перамогу над візантыйцамі эпірскага правіцеля [[Феадора Ангела]]<!-- (правіцелем Эпірскай дзяржавы са сталіцай у Фесалоніках)-->. Межы Балгарыі сягнулі ад сучаснага [[Горад Белград|Белграда]] да Эпіру (захад сучаснай Грэцыі) і ад Чорнага мора да Адрыятычнага. Да спрадвечнай тэрыторыі Балгарскай дзяржавы былі далучаны Македонія, большая частка Албаніі. Пасля паразы ўплыў Феадора Ангела ў Сербіі саслабеў, і яго пляменнік Радаслаў быў змушаны перадаць каралеўскія правы ў Сербіі Уладзіславу, зяцю Івана II Асеня. Апошні беспаспяхова спрабаваў арганізаваць кааліцыю балканскіх славян супраць Візантыі. Іван II Асень памёр падчас уварвання на Балканы мангола-татараў, якія абклалі балгараў данінай.
 
З другой паловы [[XIII ст.]] пачаўся заняпад балгарскай дзяржавы, абумоўлены ўнутранымі канфліктамі. Пераемнікі Івана II Асеня не здолелі захаваць цэласнасці дзяржавы і ўтаймаваць феадалаў, якія ўмацаваліся ў некаторых правінцыях. Міхаіл I Асень ([[1246]]-[[1256]]) саступіў Візантыі Македонію. У 1256 ён напаў на Сербію, і яго войска на захадзе дайшло да [[рака Лім|р. Лім]], але далучыць гэтыя землі да Балгарскай дзяржавы не ўдалося. Міхаіл быў падступна забіты стрыечным братам Каліманам II (1256-[[1257]]). Распад Балгарыі працягваўся. Сяляне, прыгнечаныя самаўпраўнасцю баляраў і цяжарам падаткаў, падняліся на паўстанне і, пасля перамог над царскімі войскамі і ўзяцці сталіцы Тырнава, абвясцілі свінапаса [[Івайла|Івайлу]] царом. Ён здолеў адкінуць чарговае нашэсце мангола-татараў з поўначы.
 
Заняпаду дзяржавы не здолелі спыніць ані Івайла ([[1277]]-[[1279]]), ані [[Іван III Асень]] ([[1279]]-[[1280]]). У 1280 сталец заняў [[Георгій Тэртэр]] (1280-[[1292]]). Ён здзейсніў некалькі паходаў супраць мангола-татараў, наладзіў сяброўскія зносіны з сербскім каралём [[Мілуцін, кароль сербскі|МілуцінМілуцінам]]ам. У [[1292]] балярства прымусіла Тэртэра збегчы ў Візантыю, дзе яго пасадзілі ў турму. Тым часам у Балгарыі разгарнулася міжусобная барацьба за ўладу. У гэты час сербскі кароль Мілуцін заняў Бранічава і ўладанні відзінскага князя Шышмана. Да [[1323]] Балгарыяй правіла дынастыя Тэртэраў. Сярод іх толькі [[Тодар-Святаслаў]] (1300-13211300—1321) здолеў пераадолець унутраныя міжусобіцы і наладзіць стасункі з суседнімі мангола-татарскімі правіцелямі. Яго сын Георгій II (1321-13221321—1322) не пакінуў спадкаемцы, і пасля яго смерці новым правіцелем стаў Міхаіл III (1323-13301323—1330), сын Шышмана і зяць сербскага караля Мілуціна, пачаўшы дынастыю Шышманаў.
 
Пры падтрымцы Візантыі Балгарыя напала на Сербію, але ў 1330 балгарскае войска панесла паразу пры Велбуждзе, а Міхаіл III быў забіты. З гэтага часу ў кіроўных колах Балгарыі ўзмацніўся сербскі ўплыў, а Македонія апынулася пад кантролем Сербіі. Пасля Міхаіла III пэўны час Балгарыяй правіла яго жонка Неда, але ў 1331 уладу захапіў Іван Аляксандр (1331-13711331—1371), які трымаў цесныя сувязі з Сербіяй. Яго сястра Алена выйшла замуж за Душана, моцнага правіцеля Сербіі. У перыяд валадарання Івана Аляксандра ў Балгарыю неаднаразова ўрываліся турэцкія войскі. Іван Аляксандр падзяліў Балгарыю на два царствы, якімі кіравалі яго сыны: Іван Срацымір (1365-13961365—1396) - — Відзінскім (паўночна-заходняя Балгарыя) і Іван III Шышман (1371-13931371—1393) - — Тырнаўскім (цэнтральная Балгарыя). Паўночна-усходняя Балгарыя (Даброціца, сучас. Дабруджа) стала незалежнай дзяржавай. У той час як ўладанні Івана Срацыміра сталі мэтаю венгерскіх нападаў, Іван Шышман мусіў змагацца з пранікненнем туркаў на Балканы. Паслабленню Балгарскай дзяржавы спрыялі частыя міжусобныя войны і шырокае распаўсюджванне розных рэлігійных рухаў і сект.
 
Тым не менш, пры царах Іване Аляксандры (1331-13711331—1371) і Іване Шышмане (1371-13961371—1396) адрадзіліся і расквітнелі балгарскія культурныя традыцыі - — найперш у літаратуры, выяўленчым мастацтве, архітэктуры. Выбітным дзеячам балгарскай культуры XIV ст. быў Феадосій Тырнаўскі.
 
Няспынныя войны з Візантыяй і Сербіяй аслабілі палітычную і ваенную моц Другога Балгарскага царства, яго фармальная еднасць стала фікцыйнай. У канцы існавання асобнымі вобласцямі царства кіравалі незалежныя ўладальнікі: у Паўночна-усходняй Балгарыі, у Вашчыне, у Радопах. Такая раз'яднанасць дзяржавы дапамагла туркам, якія ўвайшлі на Балканы ў пачатку XIV ст., авалодаць усімі тэрыторыямі краіны. Пасля аблогі горада Тырнава - — сталіцы Балгарыі, ён быў захоплены ў 1393, цар Іван Шышман быў схоплены ў Філіпопале (сучас. Плоўдзіў) і там у 1395 пакараны смерцю. У 1394 туркі захапілі паўночна-усходнюю частку Балгарыі, а ў 1396 - — Відзінскае царства. Так скончылася 210-гадовая гісторыя Другога Балгарскага царства. Шмат балгараў эмігравалі ў [[ВКЛ]], Маскоўскае княства, у іншыя княствы Русі, у Румынію і Сербію. Некаторыя з іх, напрыклад Канстанцін Філосаф (Канстанцін Касценечаскі) і Грыгорый Цамблак у Сербіі, сталі вядомымі асветнікамі. З гэтага моманту на працягу амаль пяці стагоддзяў Балгарыя ператварылася ў правінцыю Асманскай імперыі.
 
== Літаратура ==