Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 3:
'''Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя''' ''(БРА)'', нелегальная беларуская рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя нацыянальна-вызваленчага характару ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Вылучылася ў пачатку [[1922]] г. з левага крыла [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|БПС-Р]] і ў ліпені [[1922]] г. аформілася ў самастойную арганізацыю. У шэрагу дакументаў называлася Беларуская рэвалюцыйная партыя, Беларуская камуністычная партыя.
 
Арганізацыі БРА існавалі ў [[Вільня|Вільні]], [[Навагрудак|Навагрудку]], [[Пружаны|Пружанах]], [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Слонім]]е, [[Нясвіж]]ы, [[Нова-Свянцянск]]у, [[Ліда|Лідзе]], [[Валожын]]е, [[Гарадскі пасёлак Свіслач|Свіслачы]]ы, [[Ваўкавыск]]у і аб’ядноўвалі каля 300 членаў ([[1923]] г.); мела некалькі соцен спачуваючых. У ЦК БРА уваходзілі П. Корчык ([[Іосіф Каэтанавіч Лагіновіч|І.К. Лагіновіч]]), [[Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі|А.У. Канчэўскі]], [[Леапольд Родзевіч|Л.І. Родзевіч]] (А. Сталевіч), А.Р. Капуцкі.
 
БРА стаяла на пазіцыях класавай барацьбы, падтрымлівала дыктатуру пралетарыяту, выступала за канфіскацыю памешчыцкай зямлі, сацыяльнае і нацыянальнае вызвваленне працоўных, уз’яднанне Заходняй Беларусі з [[БССР]]. Знаходзілася ў пастаянным кантакце з ЦК [[Камуністычная рабочая партыя Польшчы|Камуністычнай рабочай партыі Польшчы]]. Мела ўплыў на беларускую інтэлігенцыю і частку сялян. Друкаваны орган – газета "[[Вольны сцяг]]".