Рагвалод-Васіль Барысавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Рагвалод–Васілій Рагвалодавіч''' ([[1110-я]] — [[1171]]/[[1180]]), [[князі полацкія|князь полацкі]] (сяр. [[1128]] — лета [[1129]]; [[1144]] — [[1151]]; [[1159]] — [[1162]]), [[Князі друцкія|князь друцкі]] ([[1158]] — [[1171]]/[[1180]]). Сын полацкага князя [[Рагвалод-Барыс Усяслававіч|Рагвалода–Барыса]].
 
Пасля смерці Рагвалода-Барыса (пач. 1128) па тагачасным праве полацкі сталец перайшоў да яго малодшага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда]] [[князі ізяслаўльскія|князя ізяслаўльскага]]. Але палачане чымсьці незадаволеныя вельмі хутка выгналі Давыда з [[Горад Полацк|Полацка]] ўзяўшы сабе князям маладога Рагвалода—Васілія. Гэта натуральна выклікала барацьбу паміж Давыдам і Рагвалодам-Васіліям у якаю умяшаўся [[Вялікія князі кіеўскія|вялікі князь кіеўскі]] [[Мсціслаў Уладзіміравіч|Мсціслаў]], учыніўшы вялікае вайсковае ўварваньне ў Полацкую зямлю. Палачане разам з Рагвалодам-Васіліем наведаліся да Мсціслава і ўпэўнілі яго зацвердзіць Рагвалода—Васілія князем полацкім у супярэчнасці з правам старшынства. За гэта верагодна Рагвалод—Васілій павінен быў прызнаць вярхоўную ўладу [[Кіеў|Кіева]] над Полацкам, чаго не было з часоў яго прадзеда [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыслава Ізяславіча]].
 
У [[1129]] годзе Мсціслаў збіраўся ў паход супраць [[полаўцы|полаўцаў]] і заклікаў да ўдзелу ў ім і полацкіх князёў. Але Рагвалод-Васілій, з іншымі полацкімі князямі, відаць не надаючы значнасці свайму леташняму прызнанню кіеўскай улады, ў кплівых словах адмовіўся ад удзелу ў гэтым паходзе. Больш за тое, у час калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Рагвалод—Васілій вёў міжусобную вайну з Давыдам і нападаў на ўладанні нейкіх Мсціслававых родзічаў. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў адправіў сваіх ваяводаў ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, ў тым ліку Рагвалода—Васілія з братам [[Іван Рагвалодавіч|Іванам]], і прывезлі іх у Кіеў. У [[1130]] годзе над полацкімі князямі адбыўся так званы "суд [[Русь|рускіх]] князёў" па выраку якога іх разам з сем'ямі саслалі ў [[Візантыя|Візантыю]].
Радок 7:
У [[1139]] годзе Рагвалод—Васілій разам з братам Іванам вярнуўся на радзіму, але полацкі сталец у гэты час быў заняты яго стрыечным братам [[Васілька Святаславіч|Васількам]]. Не гледзячы на тое, што Рагвалод—Васілій меў болей праў чым Васілька на Полацак, ён відаць атрымаў нейкі невялікі ўдзел. Толькі пасля смерці Васількі (пач. [[1144]]) Рагвалод—Васілій стаў князем полацкім. Вясной гэтага ж 1144 года ён ажаніўся з дачкой вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча.
 
Уладарыў да [[1151]] года калі палачане схапілі яго і перадалі [[КкнязіКнязі мінскіяменскія|мінскімменскім князям]] якія пасадзілі Рагвалода—Васілія ў турму. Замест яго полацкім князям стаў [[Расціслаў Глебавіч]]. Толькі ў [[1158]] годзе мінскія князі пад пагрозай [[Юрый Даўгарукі|Юрыя Даўгарукага]] вызвалілі Рагвалода—Васілія з турмы, з Мінску ён паехаў у [[Горад Слуцк|Слуцк]]. Але ў Слуцку быў няшмат часу, бо дручане запрасілі яго на княжанне ў [[Горад Друцк|Друцк]] выгнаўшы адтуль [[Глеб Расціславіч|Глеба Расціславіча]]. Рагвалод—Васілій пагадзіўся і паехаў у Друцк, а насустрач выехала 300 дручан на [[човен|чаўнах]]. Выгнанне Глеба Расціславіча з Друцка выклікала вайну [[ГлебавічыРод Глебавічаў|Глебавічаў]] з Рагвалодам—Васіліем - Глебавічы аблажылі Друцк, але штурмы былі беспаспяховыя, ўрэшце яны склалі мірную дагавор па якому пакідалі яму Друцк, а ён адмаўляўся на іх карысьць ад Полацка.
 
У [[1159]] годзе палачане ў выніку змовы выгналі з Полацка Расціслава Глебавіча і зноў паклікалі на княжанне Рагвалода—Васілія папрасіўшы ў яго прабачэння за тое, што калісьці выдалі ў турму мінскім князям. Гэта выклікала новы канфлікт з Глебавічамі, Рагвалод—Васілій правёў супраць іх некалькі вайсковых кампаніяў, але ня вельмі паспяховых. У выніку апошняй з іх ([[1162]]) быў разбіты ў бітве [[Валадар Глебавіч|Валадаром Глебавічам]] які меў у сваім войску шмат [[літоўцы|літоўцаў]]. Параза была вельмі цяжкая, загінула шмат палачан, таму ён не рызыкнуў вяртацца ў Полацк, а паехаў у Друцак. Полацкі пасад пасля яго заняў [[Усяслаў Васількавіч]] пры падтрымцы [[Князі смаленскія|смаленскіх князёў]].