Варатынскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, інтэрвікі
Радок 1:
'''Варатынскае княства''' - — феадальная дзяржава ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]]. Цэнтр - — г.[[Варатынск]]. Утварылася у выніку драблення [[Навасільскае княства|Навасільскага княства]] ў пачатку [[XV ст.]] на [[Адоеўскае княства|Адоеўскае]], [[Бялёўскае княства|Бялёўскае]] і Варатынскае ўдзельныя княствы. Удзельныя князі па-ранейшаму насілі агульнае радавое прозвішча Навасільскіх. Старэйшы ў родзе князь тытулаваўся навасільскім і адоеўскім. Варатынскія князі вялі барацьбу за старшынство сярод навасільскіх князёў з князямі адоеўскімі. Папераменна займаючы лідзіруючае становішча, варатынскія і адоеўскія князі заключалі дамовы з вялікімі князямі ВКЛ. Вядомы пагадненні [[1442]]  г. і [[1483]]  г. варатынскіх і [[1459]]  г. адоеўскіх. Да канца [[XV ст.]] супрацьстаянне 2 ліній навасільскіх князёў прымае адкрытыя формы і перарасло ў варожасць. [[Варатынск]] ў складзе [[Навасільскае княства|Навасільскага княства]] з канца [[XIV ст.]] знаходзіцца ў залежнасці ад [[ВКЛ]]. Аднак афіцыйна варатынскія прысягнулі [[Вітаўт]]у толькі ў [[1427]]  г. у час паездкі апошняга ў раён вярхоў'яў Акі, у [[Вялікае княства Разанскае|Разанскае]] і [[Пронскае княства|Пронскае]] княствы. Варатынскія князі прысутнічалі на Луцкім з'ездзе [[1429]]  г. і Віленскім з'ездзе [[1430]]  г. У адрозненне ад іншых Вярхоўскіх княстваў, Варатынскае княства захавала адносную самастойнасць, а варатынскія князі Варатынскія не пераўтварыліся ў звычайных вотчыннікаў і захавалі к канцу [[XV ст.]] княжацкія правы. У выніку шматлікіх падараванняў гаспадароў ВКЛ уладанні варатынскіх князёў значна павялічыліся і цягнуліся шырокай паласой уздоўж ракі Акі і яе прытока Угры, ствараючы першую лінію абароны супраць [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]]. У [[1487]]  г. пачаліся напады маскоўскіх служылых людзей на ўладанні варатынскіх князёў. У [[1489]]  г. [[Варатынск]] быў разбураны, а яго насельніцтва выведзена ў палон (7000 чалавек). Варатынскія князі паступова ([[1487]], [[1489]], [[1492]]  гг.) пераходзілі на бок Масквы. У [[1492]] - [[1493]]  гг. варатынскія і іншыя вярхоўскія князі ўжо з маскоўскага боку рабілі напады на верхнеокскія гарады ([[Масальск]], [[Сярпейск]], [[Мезецк]] і інш.), што засталіся вернымі вялікаму князю ВКЛ. Па дагавору [[1494]]  г. ВКЛ адмовіўся ад правоў на вотчыны варатынскіх князёў. Аднак частка іх ўладанняў (раней падараваных ім) засталася ў складзе ВКЛ ([[Залідаў]], [[Бышкавічы]], [[Апакаў]] і інш.). Пасля [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1500-1503|вайны 1500-15031500—1503]] гг. уся тэрыторыя [[Вярхоўскія княствы|Вярхоўскіх княстваў]] увайшла ў склад Расійскай дзяржавы. Галоўным абавязкам варатынскіх князёў стала абарона раёна верхняй Акі ад набегаў крымскіх татар. Удзел Варатынскіх канчаткова скасаваны ў [[1562]]  г. пры цару [[Іван IV Грозны|Іване IV]].
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Віктар Цемушаў|Цемушаў В.]]|Варатынскае княства|1|388-389}}
** Kuczyński S.M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. — Warszawa, 1936. - — (Prace Ukraińskiego institutu naukowego. Tom 33).
** Баталин, А. М.  Город Воротынск и князья Воротынские в истории России / А. М. Баталин. -  — Калуга: Золотая аллея - — ИКЦ "«Воротынск"» , 1995 - — 70,[1] с.ил. - — (Калуга. Памятники краеведения). - — ISBN 5-7111-0235-4
** Базилевич К. В.  Внешняя политика русского централизованного государства: Вторая половина XV века / К. В. Базилевич; [Предисловие М. Е. Бычкова]. — 2-е издание. — М.: Территория, 2001. - — 541, [1] с. ил. - — (Памятники русской исторической мысли). - — ISBN 5-900829-09-X
** Зимин, А. А.  Россия на рубеже XV – XVIXV—XVI столетий: (Очерки социально-политической истории). — М.: Мысль, 1982.
** Кром, М. М.  Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI вв. / М. М. Кром; Российский государственный архив древних актов. — М.: Археографический центр, 1995. — 292, [3] с. — (Исследования по русской истории, Выпуск 4).
** Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского Статута: Исторические очерки / Матвей Любавский. — [М., 1892].
** Шеков, А. В.  Верховские княжества: (Краткий очерк политической истории XIII — середины XVI вв.) / А. В. Шеков. — Тула, 1993. — 93 с.: рис., табл. — (Труды Тульской археологической экспедиции, Выпуск 1).
 
[[Катэгорыя:Вярхоўскія княствы]]
[[Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі]]
[[Катэгорыя:Княствы Русі]]
 
[[ru:Воротынское княжество]]