Саламон Рысінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 4:
Атрымаў добрую пачатковую адукацыю, ведаў царкоўнаславянскую мову. У [[1582]] вучыўся ў [[Лейпцыгскі ўніверсітэт|Лейпцыгскім універсітэце]]. Некалькі гадоў настаўнічаў у Жамойці і Малой Польшчы. У [[1586]] паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу [[Нюрнберг]]а), куды запісаўся як ''Solomo Pantherus Leuсorussus''<ref>Што і ёсць першай з вядомых цяпер беларускіх самаідэнтыфікацый. У 1588, у рукапісных каментарыях да прац Аўзонія, напісаных праз ліставанне з сваім нямецкім сябрам Конрадам Рытэрсхаўзенам, назваў сваю краіну ''Leucorossia''. Аднак у эпітафіі самаму сабе, у час смяротнай, як яму здавалася, хваробы, С. Рысінскі назваў сваю бацькаўшчыну традыцыйна проста Руссю.</ref>. Паводле меркавання [[Алег Латышонак|А. Латышонка]], навуковай крыніцай гэтай самаідэнтыфікацыі Рысінскага быў, хутчэй за ўсё, «Лексікон» Яна Мончынскага, а грэчаская форма перакладу магла ўзнікнуць пад уплывам Юлія Пампонія Лета.
 
Быў адным з самых паважаных дзеячаў кальвінісцкай Літоўскай Ядноты. Выправіў і выдаў у польскім перакладзе Псалмы Давіда. Пераклаў на латынь з [[старабеларуская мова|«мясцовай мовы»]] вершы [[Андрэй Рымша|Андрэя Рымшы]].
{{зноскі}}
{{пачатак артыкулу}}